Архив категории ‘Краеведение

Выйшаў лістападаўскі нумар бюлетэня «Слонімскі край»

Выйшаў з друку лістападаўскі нумар гісторыка-краязнаўчага электроннага выдання “Слонімскі край”, які выдаюць Сяргей Ёрш і Сяргей Чыгрын. Нумар распачынаецца матэрыялам пра прынца Баварыі Леапольда фон Вітэльсбаха (1846-1930), які падчас Першай сусветнай вайны наведаў Слонім, дзе дыслацыравалася 9-ая кайзераўская армія.

У Слоніме прэзентавалі «Выспятак ад Скарыны»

  У Слоніме адбылася прэзентацыя кнігі Міхася Скоблы „Выспятак ад Скарыны”, якая выйшла з друку ў серыі “Бібліятэка Свабоды” радыё Свабода.

Слонімскія львы просяць дапамогі

  У адным з найпрыгажэйшых мікрараёнаў Слоніма Альбярцін захаваўся да сённяшніх дзён палац Пуслоўскіх – помнік сядзібна-паркавай архітэктуры позняга класіцызму першай паловы XIX стагоддзя.

Выйшаў кастрычніцкі нумар бюлетэня «Слонімскі край»

  Выйшаў з друку кастрычніцкі нумар гісторыка-краязнаўчага электроннага выдання “Слонімскі край”, які выдаюць Сяргей Ёрш і Сяргей Чыгрын. Свежы нумар даволі багаты на цікавыя і разнастайныя матэрыялы, звязаныя з гісторыяй слонімскай зямлі і лёсам яе людзей.

80 гадоў таму быў расстраляны слонімскі пісьменнік

  У адну ноч 29 кастрычніка 1937 года ў Менску у будынку НКУС былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў інтэлектуальнай эліты БССР – гэта беларускія і яўрэйскія пісьменнікі, шэраг навукоўцаў і грамадскіх дзеячаў.

Пра Сапегаў гутарылі ў Слоніме

  У Слонімскай раённай бібліятэцы імя Якуба Коласа 27 кастрычніка адбылася прэзентацыя кнігі “Гісторыя Сапегаў”. Яе ўкладальнікам з’яўляецца Яўстах Сапега.

Сёлета помніка Льву Сапегу ў Слоніме не будзе

Яшчэ 5 лютага 2016 года ў Слоніме, падчас адкрыцця года культуры, старшыня Слонімскага райвыканкама Алег Таргонскі абяцаў, што ў 2016 годзе намаганнямі ўсіх слонімцаў і кіраўніцтва раёна павінен быць адкрыты помнік былому слонімскаму старосту, канцлеру Вялікага Княства Літоўскага Льву Сапегу

Краязнаўчы каляндар

23 кастрычніка 1928 года ў вёсцы Хадзявічы нарадзіўся Лаўрэн Клыбік — медык, навуковец-фармацэўт, дзеяч беларускай эміграцыі ў Велікабрытаніі і Бельгіі. Бацькі яго былі земляробамі. Пасля 1939 году хлопчык хадзіў у школу ў сваёй вёсцы, а потым у Слоніме.

Сяргей Чыгрын прэзентаваў “Слонімскія гісторыі”

У Слонімскім краязнаўчым музеі імя Стаброўскага прайшла прэзентацыя новай кнігі беларускага пісьменніка, краязнаўцы, гісторыка і журналіста Сяргея Чыгрына “Слонімскія гісторыі”. На сустрэчу прыйшлі студэнты медыцынскага каледжа і проста зацікаўленыя гісторыяй Слонімшчыны людзі.

Экскурс “З гісторыі роднага краю”

  У Слонімскай гарадской дзіцячай бібліятэцы адбыўся гістарычны экскурс “З гісторыі роднага краю”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні 8-х класаў гімназіі № 1 г.Слоніма. А таксама беларускі літаратар, гісторык і краявед Сяргей Чыгрын.

Яндекс.Метрика