Архив категории ‘Земляки

Выйшла кніга Васіля Герасімчыка «Канстанцін Каліноўскі: асоба і гісторыя»

  Кнiга прымеркаваная да 180-годдзя з дня нараджэння кіраўніка паўстання ў Беларусі і Літве. Кніга стала вынікам 8-гадовай даследчыцкай дзейнасці і ўводзіць ва ўжытак шматлікія факты з жыцця Каліноўскага, невядомыя раней, а таксама шэраг дакументаў.

Краязнавец шукае сляды продкаў

У Слонімскай друкарні пабачыла свет кніга Міхаіла Шуляка “Па следу продкаў”. Міхаіл жыве ў Слоніме, родам ён з вёскі Азярніца Слонімскага раёна. Гісторыю сваёй вёскі ён даследуе даўно. “Па следу продкаў” – першая даследаванне краязнаўца.

Краязнаўчы каляндар

6 студзеня 1914 года нарадзіўся беларускі пісьменнік, дысідэнт, вязень ГУЛАГу Тодар Лебяда (Пятро Шырокаў). У 1960-1962 гадах жыў у Слоніме, працаваў рэзчыкам паперы на КПЗ. Тодар Лебяда скончыў Віцебскую сямігадовую школу і чыгуначнае рамеснае вучылішча. У 1933 паступіў у МВПІ.

Краязнаўчы каляндар

1 студзеня 1959 года ў Слоніме нарадзілася беларускі археолаг, культуролаг і педагог Ніна Здановіч. З сялянскай сям’і. Скончыла ў Слоніме СШ №7 (1976). Вучылася на гістфаку БДУ (1976-81), у аспірантуры Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі (1981-84).

Кветкі на магілу Міколы Арочкі

  10 снежня слыннаму слонімцу Міколу Арочку споўнілася б 87 гадоў з дня нараджэння. Сябры Слонімскага згуртаванння дэмакратычных сіл наведалі вёску Вецявічы Слонімскага раёна. Там на мясцовых могілках і знайшоў свой вечны спачын

Слонімцы ўсклалі кветкі на магілы Струпаўцоў у Якімавічах

  У вёсцы Якімавічы Слонімскага раёна сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл ушанавалі сям’ю Васіля Струпаўца, якую падчас Другой сусветнай вайны расстралялі мясцовыя савецкія партызаны.

80 гадоў таму быў расстраляны слонімскі пісьменнік

  У адну ноч 29 кастрычніка 1937 года ў Менску у будынку НКУС былі расстраляныя больш за 100 прадстаўнікоў інтэлектуальнай эліты БССР – гэта беларускія і яўрэйскія пісьменнікі, шэраг навукоўцаў і грамадскіх дзеячаў.

Слонімцы хочуць назваць вуліцу імем Івана Шэгі

  Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл нядаўна распачалі ў Слоніме збор подпісаў пад прапановай ў Слонімскі раённы Савет дэпутатаў надаць адной з новых вуліц імя слонімскага доктара, грамадска-палітычнага і культурнага дзеяча Івана Шэгі, якога не стала летась ва ўзросце 63 гадоў.

Выйшаў пяты нумар бюлетэня “Слонімскі край”

  Выйшаў 5-ы нумар краязнаўчага бюлетэня «Слонімскі край», выданнем якога займаюцца Васіль Герасімчык (рэдактар нумару), Сяргей Ёрш і Сяргей Чыгрын. Новы нумар распачынаецца артыкулам пра Мілавідскую бітву, якая адбылася 3 чэрвеня 1863 года і з’яўляецца вышэйшай кропкай уздыму нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863-1864 гадоў у Беларусі і Літве.

Ушануем разам Міхала Валовіча

  У суботу, 11 чэрвеня, беларуская дэмакратычная грамадскасць збярэцца ў вёсцы Парэчча Слонімскага раёна, каб разам ушанаваць памяць беларускага нацыянальнага героя, удзельніка нацыянальна-вызвольнага паўстання на Беларусі ў 1830-1831 гадах Міхала Валовіча,

Яндекс.Метрика