Архив категории ‘История

Выйшаў жнівеньскі нумар “Слонімскага краю”

  Пра радыёдыверсіі і лагер ваеннапалонных у Жыровічах, а таксама пра дзедаўшчыну ў войску ў Слоніме ў першыя гады савецкай улады чытачы даведаюцца, калі прачытаюць жнівеньскі нумар гісторыка-краязнаўчага выдання “Слонімскі край”, які выдаюць Сяргей Ёрш, Васіль Герасімчык і Сяргей Чыгрын.

На Лідчыне адкрылі мемарыял паўстанцам 1863 года

У нядзелю, 5 жніўня, грамадскія актывісты, палітыкі і барды з усёй Беларусі, у тым ліку са Слоніма, ў Лідскім раёне правялі ўшанаванне памяці паўстанцаў 1863 года. Быў афіцыйна адкрыты мемарыяльны знак, завяршальная праца над якім вялася цягам паўгода.

У бібліятэцы Кангрэсу ЗША захаваліся аўтографы слонімскіх школьнікаў 1926 года.

  Пра гэта чытачы даведаюцца, калі прачытаюць ліпеньскі нумар гісторыка-краязнаўчага электроннага выдання “Слонімскі край”, які выдаюць Сяргей Ёрш і Сяргей Чыгрын.

Слонімцы прынялі ўдзел у марафоне годнасці ў Курапатах (Фота, відэа)

  Прадстаўнікі Слонімскай кааліцыі дэмакратычных сіл 29 чэрвеня адстаялі вахту каля сумна вядомай рэстарацыі “Поедем, поедим” у Мінску.

Выйшаў чэрвеньскі нумар “Слонімскага краю”

  Выйшаў чэрвеньскі нумар гісторыка-краязнаўчага выдання “Слонімскі край”. У ім — чацвёртая частка нарысу пра гісторыю слонімскага футболу (пра 1927-1928 гады), фотаздымкі нашага горада ў 1958-м,

Ушанавалі Міхала Валовіча і яго паплечнікаў

  У нядзелю, 17 чэрвеня, у вёсцы Парэчча Слонімскага раёна ля мемарыяльнага знаку Міхала Валовіча (1806-1833) і яго 12 паплечнікаў адбылося ўшанаванне ўдзельнікаў паўстання на Беларусі ў 1830-1833 гадах.

Ушануем разам Міхала Валовіча і яго паплечнікаў

  У нядзелю, 17 чэрвеня, у вёсцы Парэчча Слонімскага раёна адбудзецца ўшанаванне аднаго з кіраўнікоў паўстання 1830-1831 гадоў супраць Расейскай імперыі Міхала Валовіча і яго 12 паплечнікаў.

Слонімцы ўшанавалі памяць паўстанцаў у Мілавідах

  У панядзелак, 4 чэрвеня, у Мілавідах Баранавіцкага раёна, у месцы пераможнай бітвы нашых продкаў з царскімі войскамі, слонімскія грамадскія актывісты разам з прадстаўнікамі

Адкрыты помнік Тадэвушу Касцюшку

Каля роднай хаты ў Марачоўшчыне Івацэвіцкага раёна ў суботу, 12 мая, урачыста адкрылі помнік Тадэвушу Касцюшку. На ўрачыстасці прысутнічалі сотні людзей з усёй Беларусі. Сярод прысутных былі прадстаўнікі пасольстваў у Беларусі, улады, пісьменнікі, палітыкі, дзеячы навукі і культуры.

Ушанавалі ахвяраў гітлерызму і сталінізму

Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл 9 траўня наведалі Пятралевіцкую гару каля вёскі Пятралевічы ў ваколіцах Слоніма. Яны ўсклалі кветкі да 12-метровага абеліска, пастаўленага тым, хто стаў ахвярай гітлераўскіх войск падчас Другой сусветнай вайны.

Яндекс.Метрика