Архив категории ‘История

Краязнаўчы каляндар

6 студзеня 1914 года нарадзіўся беларускі пісьменнік, дысідэнт, вязень ГУЛАГу Тодар Лебяда (Пятро Шырокаў). У 1960-1962 гадах жыў у Слоніме, працаваў рэзчыкам паперы на КПЗ. Тодар Лебяда скончыў Віцебскую сямігадовую школу і чыгуначнае рамеснае вучылішча. У 1933 паступіў у МВПІ.

Краязнаўчы каляндар

  4 студзеня 1591 года па хадайніцтву слонімскага старосты Льва Сапегі каралём Рэчы Паспалітай Жыгімонтам III Слоніму быў дараваны герб: на блакітным шчыце залаты леў стаіць на задніх лапах і трымае сярэбраную стралу з падвойным крыжам.

Выйшаў снежаньскі нумар бюлетэня «Слонімскі край»

  Выйшаў з друку снежаньскі нумар гісторыка-краязнаўчага электроннага выдання “Слонімскі край”, які ўжо два гады выдаюць Сяргей Ёрш і Сяргей Чыгрын. Выданне цалкам прысвечана гісторыі Слонімскай зямлі, яе людзям і помнікам.

Краязнаўчы каляндар

  17 снежня 1849 года ў Альбярціне нарадзіўся мецэнат і калекцыянер Зыгмунт Пуслоўскі.

У Слоніме адкрылася выстава

  8 снежня ў выставачнай зале Слонімскага краязнаўчага музея ім. І.І. Стаброўскага адкрылася выстава мастацкіх работ, прысвечаная Францішку Скарыну пад назвай «Ф. Скарына. Маем найбольшае самі».

Выйшаў лістападаўскі нумар бюлетэня «Слонімскі край»

Выйшаў з друку лістападаўскі нумар гісторыка-краязнаўчага электроннага выдання “Слонімскі край”, які выдаюць Сяргей Ёрш і Сяргей Чыгрын. Нумар распачынаецца матэрыялам пра прынца Баварыі Леапольда фон Вітэльсбаха (1846-1930), які падчас Першай сусветнай вайны наведаў Слонім, дзе дыслацыравалася 9-ая кайзераўская армія.

Краязнаўчы каляндар

  24 лютага 1927 году ў вёсцы Мажэйкава Слонімскага раёну нарадзілася Надзея Дземідовіч. Падчас вайны навучалася ў беларускай прагімназіі ў Слоніме. Уваходзіла ў Саюз беларускай моладзі.

Беларусы рыхтуюцца да 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі

  У Менску адбылося чарговае пасяджэнне Беларускага нацыянальнага камітэта (БНК). Адно з галоўных пытанняў пасяджэння БНК – гэта падрыхтоўка да святкавання 100-годдзя з дня абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Слонімскія львы просяць дапамогі

  У адным з найпрыгажэйшых мікрараёнаў Слоніма Альбярцін захаваўся да сённяшніх дзён палац Пуслоўскіх – помнік сядзібна-паркавай архітэктуры позняга класіцызму першай паловы XIX стагоддзя.

Уважаемые слонимчане!

  Если вы поддерживаете инициативу реконструкции и благоустройства малого канала Огинского в Слониме, то можете сделать пожертвование в размере 3 рублей, позвонив по номеру 8-902-214-4444 со своего домашнего телефона.

Яндекс.Метрика