Слонімцы супраць алкаголю і тытуню

Актывісты слонімскай суполкі БХД сумесна з іншымі прадстаўнікамі Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл завяршылі збор подпісаў у межах кампаніі “Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю і тытуню”.

Падчас правядзення акцыі на тэрыторыі Слонімшчыны было сабрана больш за 1500 подпісаў пад зваротам да ўладаў. У звароце слонімцы патрабуюць забараніць продаж алкаголю асобам, якія не дасягнулі 21 года, забараніць продаж алкаголю на тэрыторыі Слонімскага раёна з 22 гадзін да 11.00, забараніць продаж пладова-ягадных вінаў, скараціць колькасць тытунёвых кіёскаў “Табак” і перанясці іх за рысу горада, поўнасцю забараніць рэкламу алкаголю і тытуню і г.д.

У аўторак, 2 верасня, сябры БХД Іван Бедка і Алесь Масюк аднеслі подпісы ў Слонімскі райвыканкам. Слонімцы спадзяюцца, што ўлады зробяць усё, каб спыніць прапаганду палення і спойвання беларусаў.

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в Яндекс
Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика