КРАЯЗНАЎЧЫ КАЛЯНДАР (Фота, відэа)

5 студзеня 2012 года на 78-м годзе памёр слонімскі калекцыянер, журналіст Міхаіл Рылко.

Міхаіл Рылко нарадзіўся ў г. Ганцавічы Брэсцкай вобласці ў сям’і рамесніка. Яго бацька быў гадзіннікавым майстрам, вучнем знакамітага Лявона Бурэ ў Маскве. Маці яго добра спявала і была спраўнай рукадзельніцай.

З 16 гадоў Міхаіл Рылко быў токарам. Пасля заканчэння ўніверсітэта працаваў журналістам, многа друкаваўся. Свет убачылі яго кнігі “Чырвоны цягнік”, «Чайкоўскія”, «Слонім».

З 1985 года захапіўся збіральніцтвам даўніны па гісторыі, культуры і побыту Беларусі, асабліва па заходніх рэгіёнах – Гродзеншчына, Брэстчына, Міншчына.

У 1997 годзе Міхаіл Іванавіч стварыў прыватны этнаграфічны музей-майстэрню “Беларускае мястэчка”. У сваім доміку плошчай 100 м кв. на вуліцы К. Маркса размясцілася звыш 36 тысяч экспанатаў.

У зборы меліся бытавыя прадметы з элементамі мастацкага афармлення, творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, калекцыі манет, медалёў, значкоў, біжутэрыі, малых скульптурных форм. Таксама была вялікая бібліятэка з архівам, калекцыямі літаграфій, баністыкі, экслібрысаў і інш.

За калекцыі экспанатаў, прадстаўленых на выставах, атрыманы Дыплом  1-ай ступені ВДНГ БССР у 1990 г., Дыплом рэспубліканскага фестывалю народнай творчасці ў 1997 г. Па матэрыялах музея ў 2001 годзе кінастудыя “Беларусьфільм” выпусціла дакументальную стужку “Столькі гадоў…”, у 2008 г. напісана кніга-вернісаж  “Рэнесанс беларускага мястэчка”.

Пасля смерці, унікальную калекцыю рэчаў з музея слонімскага краязнаўца Міхаіла Рылко “Беларускае мястэчка” цалкам купіў Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Нясвіж”.

2

3

4

5

6

01

1

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в Яндекс
Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика