Сяргей Чыгрын — чалавек шматграннага таленту (Відэа)

Слонімскі краязнавец, паэт і журналіст Сяргей Чыгрын лічыць, што без ведання гісторыі сваёй мясцовасці і без ведання свайго роду беларусы будуць манкуртамі.

Чалавек, якога па праву можна назваць слонімскім У.Караткевічам. Як і У.Караткевіч, Сяргей Чыгрын вельмі любіць і шануе сваю матулю. Шануе і ганарыцца сваёй старэнькай хаткай у вёсцы Хадзявічы, якая стаіць больш за сто гадоў. “Мая хата — гэта нешта святое, гістарычнае, дарагое. Тое, што грэе душу”, — кажа пісьменнік.

Як і У.Караткевіч, Сяргей Чыгрын — чалавек шматграннага таленту: паэт, літаратуразнаўца, перакладчык, краязнавец і журналіст. Чалавек, які сваёй дзейнасцю садзейнічае актыўнаму пашырэнню беларускасці на роднай Слонімшчыне і ў Беларусі ўвогуле.

Аўтар чатырох зборнікаў паэзіі, дзесятка кніг і сотні артыкулаў на гісторыка-краязнаўчую тэматыку. Асаблівай увагі вартыя яго кнігі “Такі іх лёс”, “Іншых шляхоў не было”, “Мастак Антон Карніцкі”, “Жыў роднай песняй”, у якіх апавядаецца пра тых людзей, якія змагаліся за Беларусь, пра тых, якія садзейнічалі і садзейнічаюць развіццю беларускай культуры, гісторыі, літаратуры.

Аўтар: Твой стыль, http://www.t-styl.info/

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в Яндекс
Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика