Слонімцы хочуць назваць вуліцу імем Івана Шэгі

 

Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл нядаўна распачалі ў Слоніме збор подпісаў пад прапановай ў Слонімскі раённы Савет дэпутатаў надаць адной з новых вуліц імя слонімскага доктара, грамадска-палітычнага і культурнага дзеяча Івана Шэгі, якога не стала летась ва ўзросце 63 гадоў.

У прапанове гаворыцца:

“У 2016 годзе грамадскасць Слоніма перажыла вялікую страту – пайшоў з жыцця адзін з вядомых жыхароў нашага горада, доктар Іван Іванавіч Шэга.

Іван Іванавіч Шэга прысвяціў усё сваё жыццё служэнню людзям, шмат гадоў з 1980 года быў лекарам-траўматолагам Слонімскай цэнтральнай раённай бальніцы, пазней дапамагаў людзям як заснавальнік і дырэктар недзяржаўнай інфармацыйна-кансультацыйнай установы «Шэгамедкансульт». Як выдатны спецыяліст-медык вышэйшай катэгорыі ён заслужана карыстаўся вялікай павагай жыхароў горада Слоніма і раёна. Іван Іванавіч Шэга быў абраны дэпутатам слонімскага раённага Савета дэпутатаў XXIV склікання.

Мы перакананыя, што памяць Івана Шэга павінна быць увекавечана ў назве адной з вуліц горада Слоніма. Гэта будзе данінай яго светлай памяці…”.

Пад зваротам таксама падпісаліся вядомыя палітыкі і грамадскія дзеячы Уладзімір Някляеў, Мікалай Статкевіч, Генадзь Фядыніч і іншыя.

Тыя Слонімцы, якія хочуць таксама паставіць свой подпіс пад зваротам, могуць звярнуцца па тэлефонах +37544 533-33-74 (Павел Севасцьян), +37529 615-32-21 (Віктар Марчык).

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в Яндекс
Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика