Сустрэча з Юрасём Жыгамонтам

У суботу, 14 кастрычніка, у Слоніме адбылася сустрэча з акцёрам, краязнаўцам і тэлевядучым Юрасём Жыгамонтам, вядомым па тэлепраграме «Падарожжа дылетанта». Сустрэча адбудзецца ў межах кампаніі па прафілактыцы сардэчна-сасудзістых захворванняў, арганізаванай Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа.

Перад сустрэчай усе прысутныя праглядзелі фрагмент “Падарожжа дылетанта”, прысвечаны слонімскай вёсцы Парэчча, скуль быў родам кіраўнік паўстання 1830-1831 гадоў Міхал Валовіч. А потым слова ўзяў сам Юрась Жыгамонт.

Ён шмат цікавага распавёў пра свае вандроўкі па Беларусі і сустрэчы з цікавымі людзьмі, адказаў на шматлікія пытанні слонімцаў. На пытанне, ці заўсёды вы размаўляеце па-беларуску, госць адзначыў, што размаўляе на розных мовах. “Чым больш чалавек ведае моў, тым лепш. Таксама трэба паважаць і ведаць мовы краін-суседзяў, так, як і ім неабходна паважаць і нашу родную мову”, — сказаў падчас сустрэчы “падарожны дылетант” Юрась Жыгамонт. Госць таксама пажадаў усім берагчы сваё здароўе.

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в Яндекс
Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика