Краязнаўчы каляндар

 

15 кастрычніка 1949 года ў вёсцы Парэчча Слонімскага раёна Гарадзенскай вобласці ў сялянскай сям’і нарадзіўся беларускі дзіцячы празаік і драматург Аляксей Якімовіч.

У 1972 г. скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў настаўнікам на Слонімшчыне — у Кастровіцкай васьмігадовай школе, Жыровіцкай сярэдняй школе, арганізатарам пазакласнай і пазашкольнай выхаваўчай работы ў Жыровіцкай сярэдняй школе, дырэктарам Дзеравянчыцкай васьмігадовай школы. З 1982 г. — выхавацель групы падоўжанага дня, з 1983 г. — настаўнік Касцянёўскай няпоўнай сярэдняй школы. Сябра СП СССР з 1990 г.

Упершыню выступіў у друку ў 1967 г. Аўтар кніжак апавяданняў для дзяцей «Гордзіеў вузел, альбо Нявыдуманыя гісторыі з жыцця Алеся Пятрашкі (1987), «Эльдарада просіць дапамогі» (1989). Жыве ў Слоніме.

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в Яндекс
Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика