Краязнаўчы каляндар

 

24 лютага 1927 году ў вёсцы Мажэйкава Слонімскага раёну нарадзілася Надзея Дземідовіч. Падчас вайны навучалася ў беларускай прагімназіі ў Слоніме. Уваходзіла ў Саюз беларускай моладзі. Пасля пачатку рэпрэсій супраць сябраў саюзу ў 1944 годзе чатыры гады хавалася ў сваякоў, а ў 1948 бацькі пераправілі дачку ў Казахстан.

Арыштавалі Надзею Дземідовіч у верасні 1949 году ў Петрапаўлаўску. Асудзілі да 25 гадоў лагераў.

Яна перажыла катаванні электратокам. У лагеры удзельнічала ў Кенгірскім паўстанні вязняў. Вызвалілі Надзею ў 1956. Яна так і не была рэабілітаваная. Пасля Надзеі засталіся тры кнігі вершаў і ўспамінаў: «Век так ня будзе» (2002), «Успаміны сэрца майго» (2006), «Мы марылі дома спаткацца» (2010), «Кенгір» (2012).

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в Яндекс
Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика