На вуліцы Яршова паклалі асфальт

 

На днях на ўчастку дарогі па вул. Яршова, паміж харчовай крамай ААТ «Світанак» і крамай Слонімскага раённага спажывецкага таварыства быў пакладзены новы асфальт. Дарожнае пакрыццё было адрамантавана пасля пісьмовага звароту жыхароў дадзенай вуліцы.

Нагадаем, што ў кастрычніку месяцы па ініцыятыве грамадскага актывіста Паўла Севасцьяна жыхары вуліцы Яршова звярнуліся з пісьмовым зваротам да дырэктара Слонімскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі Алега Конана з просьбай адрамантаваць ўчастак дарогі ад прадуктовай крамы “Світанак” № 21 да дома № 32.

Пазней слонімцы атрымалі пісьмовы адказ з ЖКГ у якім было сказана, што работы па асфальтаванні дарогі плануецца выканаць у лістападзе бягучага года.

Слонімцы задаволены тым, што кіраўнік ЖКГ выканаў сваё абяцанне.

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в Яндекс
Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика