Выйшаў лістападаўскі нумар бюлетэня «Слонімскі край»

Выйшаў з друку лістападаўскі нумар гісторыка-краязнаўчага электроннага выдання “Слонімскі край”, які выдаюць Сяргей Ёрш і Сяргей Чыгрын.

Нумар распачынаецца матэрыялам пра прынца Баварыі Леапольда фон Вітэльсбаха (1846-1930), які падчас Першай сусветнай вайны наведаў Слонім, дзе дыслацыравалася 9-ая кайзераўская армія.

Чытачы таксама з цікавасцю прачытаюць артыкулы з краязнаўчай спадчыны Васіля Супруна “Калі збудаваны храмы-крэпасці?”, прысвечаны найперш Сынковіцкаму храму, дакументы пра слонімцаў пачатку ХХ стагоддзя з прыватных архіваў, пра лёс cям’і Васіля Струпаўца, якую падчас Другой сусветнай вайны расстралялі савецкія партызаны.

Са свежага нумара “Слонімскага краю” можна даведацца пра тое, як 80 гадоў таму літаратары Слонімшчыны спрабавалі выдаваць беларускамоўны альманах. Сярод іх былі Гальяш Леўчык, Сяргей Хмара, Язэп Вількоўшчык…

Гэты і папярэднія нумары можна спампаваць на сайце беларускай інтэрнэт-бібліятэкі “Камунікат”.

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в Яндекс
Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика