Кветкі на магілу Міколы Арочкі

 

10 снежня слыннаму слонімцу Міколу Арочку споўнілася б 87 гадоў з дня нараджэння. Сябры Слонімскага згуртаванння дэмакратычных сіл наведалі вёску Вецявічы Слонімскага раёна. Там на мясцовых могілках і знайшоў свой вечны спачын доктар філалагічных навук, літаратуразнавец, паэт і перакладчык Мікола Арочка (1930-2013).

Слонімцы ўсклалі кветкі на магілу Міколы Арочкі, а таксама прыгадалі сустрэчы з ім у Вецявічах, дзе пісьменнік і навуковец пражыў 25 сваіх апошніх гадоў.

Мікола Арочка скончыў Белдзяржуніверсітэт і аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі, дзе і адпрацаваў шмат гадоў. З-пад яго пяра выйшлі дзесяткі кніг паэзіі, крытыка-літаратуразнаўчых кніг і перакладаў. Ён з’яўляецца аўтарам славутых драматычных паэм “Курганне. Крэва”, “Судны дзень Скарыны” і “Каранацыя Міндоўга”.

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в Яндекс
Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика