Аляксандру Талерчыку споўнілася б 85

26 снежня аднаму з пачынальнікаў гарадзенскай “Паходні”, краязнаўцу, педагогу, актывісту ТБМ, мецэнату і гісторыку Аляксандру Талерчыку (1932-2016) споўнілася б 85 гадоў з дня нараджэння.

Аляксандр Талерчык быў родам з вёскі Парэчча Слонімскага раёна. Пра сваю родную вёску ён напісаў і выдаў у Гародні кнігу, якая так і называецца “Парэчча”. У ёй на аснове адшуканых архіўных матэрыялаў і асабістых успамінаў аўтар паказаў 450-гадовую гісторыю сваёй вёскі Парэчча. Шмат старонак у ёй адведзена Валовічам – былым гаспадарам Парэчча. Падрабязна і ўпершыню ў Беларусі даследчык апісаў патрыятычную дзейнасць і смерць Міхала Валовіча, актыўнага ўдзельніка паўстання 1830-1831 гадоў. Дзякуючы Аляксандру Талерчыку на могілках у вёсцы Парэчча быў адноўлены мемарыяльны знак, прысвечаны Валовічам і яго паплечнікам, якія загінулі ў барацьбе супраць Расійскай імперыі. Ён фінансаваў аднаўленне гэтага знаку.

У сваёй кнізе пра родную вёску Аляксандр Талерчык таксама цікава напісаў пра лёс вясковых настаўнікаў і святароў, якія працавалі і служылі ў Парэччы. Аўтар паказаў няпростае жыццё вяскоўцаў у калгасе, іх пакуты і праблемы падчас Першай і Другой сусветных войнаў…

Аляксандр Талерчык усё жыццё пражыў у Гародні.  Яго добра ведалі і гарадзенцы, і слонімцы. Ён цікавіўся гісторыяй сваёй Бацькаўшчыны, быў рупліўцам беларушчыны, перажываў за стан роднай мовы.

Паводле адукацыі Аляксандр Талерчык быў інжынерам, а не гісторыкам. Але заўсёды імкнуўся як мага болей зрабіць для беларускасці, нічога не адкладваў на заўтра. Калі трэба было дамагчыся ўсталяваць помнік кампазітару Антону Валынчыку ў Гародні, адразу пайшоў з іншымі сябрамі ТБМ да абласнога начальства і дамогся. Помнік Антону Валынчыку і мемарыяльную шыльду ў Гародні ўстанавілі…

Нягледзячы на свае гады і хваробу, у Аляксандра Талерчыка быў шмат планаў і задумак. На жаль, усіх іх ажыццявіць ён не змог. Але, калі б ён яшчэ жыў, то сёння Аляксандра Сямёнавіча мы віншавалі б са слаўным юбілеем.

Крыніца: www.racyja.com

Фота: http://harodniaspring.org/

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в Яндекс
Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика