Выйшаў снежаньскі нумар бюлетэня «Слонімскі край»

 

Выйшаў з друку снежаньскі нумар гісторыка-краязнаўчага электроннага выдання “Слонімскі край”, які ўжо два гады выдаюць Сяргей Ёрш і Сяргей Чыгрын. Выданне цалкам прысвечана гісторыі Слонімскай зямлі, яе людзям і помнікам.

У свежым нумары шмат новых і цікавых матэрыялаў. Найперш гэта артыкул “Вуліцы і будынкі Слоніма, 1915-1917 гады”, дзе чытачы ўбачаць рэдкія здымкі Слоніма падчас Першай сусветнай вайны. Упершыню апублікаваны і матэрыялы пра камандзіра 118-га Шуйскага палка Адама Горскага, які пахаваны ў Слоніме на Ружанскіх могілках. Даведаюцца чытачы і пра тое, як расейскія ўлады знішчалі ў Слоніме архівы і бібліятэкі, пра першыя каналы, якія капалі па загаду Льва Сапегі, пра тое, як 70 гадоў таму была застрэлена на Слонімшчыне дэпутатка Вярхоўнага Савета БССР Ганна Кароль і іншыя.

“Слонімскі край” завяршае публікаваць спісы бежанцаў Слонімскага павета, якія ў 1915-1916 гадах апынуліся ў Томскай губерні. Выданне публікуе і Слонімскі гісторыка-краязнаўчы каляндар на 2018 год і шэраг іншых вельмі цікавых артыкулаў і даследаванняў.

Гэты і папярэднія нумары “Слонімскага краю” можна прачытаць на сайце беларускай інтэрнэт-бібліятэкі “Камунікат”.

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в Яндекс
Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика