Краязнаўчы каляндар

1 студзеня 1959 года ў Слоніме нарадзілася беларускі археолаг, культуролаг і педагог Ніна Здановіч. З сялянскай сям’і. Скончыла ў Слоніме СШ №7 (1976). Вучылася на гістфаку БДУ (1976-81), у аспірантуры Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі (1981-84). Працавала ў сектары археалогіі гэтага інстытута (1984-88), у аддзеле археалогіі інстытута «Белспецпраектрэстаўрацыя» (1988-94).

З 1994 выкладае на кафедры тэорыі і гісторыі культуры Беларускага педагагічнага універсітэта. У 1977-87 у складзе археалагічных экспедыцый даследавала замкі ў Лідзе, Міры, Гродне, гарады Мазыр, Мсціслаў, Магілёў, Віцебск, Чачэрск, Мінск, у канцы 80-х — пач. 90-х — Слонім, Віцебск, Полацк.

Друкуецца з 1983. Аўтар шматлікіх публікацый на тэмы керамічнай вытворчасці ў Беларусі, пра гісторыю культуры Беларусі. Сааўтар даследаванняў: «Беларуская паліваная кераміка XI-XVIII стст.» (1993), «Стары замак у Гродне XI-XIII стст. Гісторыка-археалагічны нарыс» (1993), «Матэрыяльная культура Міра і Мірскага замка» (1994).

1 студзеня 1948 года ў Слоніме нарадзіўся беларускі кампазітар, музыкант і педагог Уладзімір Дарохін.

Дарохін Уладзімір Васілевіч (1.01.1948, г. Слонім), беларускі кампазітар, музычны педагог. Дацэнт (1991). Сябра Беларускага Саюза кампазітараў (1977). Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1988). З сям’і вайскоўца. У раннім дзяцінстве выехаў з бацькамі з Слоніма. Жылі па месцы службы бацькі ў розных мясцінах Беларусі. 8 кл. скончыў у пас. Уручча ля Мінска. Вучыўся ў сярэдняй спецыяльнай музычнай школе пры Беларускай кансерваторыі (скончыў у 1968). У 1973 скончыў Ленінградскую кансерваторыю (клас кампазіцыі праф. У. Успенскага). Нядоўга працаваў у музычным ліцэі пры Беларускай кансерваторыі. Служыў у войску (1973-74). Зноў выкладаў у музычным ліцэі. Працаваў у Міністэрстве культуры (музычным рэдактарам). Быў адказным сакратаром (1978-86), намеснікам старшыні ўправы (1986-90) Беларускага Саюза кампазітараў. У 1984 скончыў асістэнтуру-стажыроўку пры Беларускай кансерваторыі. З 1986 выкладае ў гэтай кансерваторыі (Акадэміі музыкі), з 1996 — загадчык кафедры кампазіцыі. Сярод твораў: балет «Апалон і Марсій» (1972). кантата «Песні лета» (вершы У. Карызны, 1980), араторыя «Зямля Беларусі» (вершы П. Броўкі, 1981), вакальна-сімфанічная паэма «Размова з таварышам Леніным» (вершы У. Маякоўскага, 1986), фантазія «Веру» для барытона, фартэпіяна і сімфанічнага аркестра (вершы Н. Гілевіча, 1987), сімфоніі №1 (1976), №2 (1979), «Францішак Скарына: жыццё і бессмяротнасць» (1990), паэмы «Прынашэнне свяшчэннага агню» (1985), «Максім і Магдалена» (1991), «Уяўленні і плач аб пакінутай вёсцы» (1992); для фартэпіяна: «Варыяцыі» (1966), дзве п’есы ў чатыры рукі (1974), ІІ п’ес (1985), дзве паліфанічныя п’есы (1988), 10 лёгкіх п’ес на беларускія народныя тэмы для 2-х фартэпіяна (1986); для флейты: Медытацыя, Інтэрмецца, Сарабанда, Кадрыля (1992), 9 п’ес для скрыпкі і фартэпіяна (1960), тры п’есы для струннага квартэта (1967), саната для флейты і фартэпіяна (1970), «Элегія» для віяланчэлі і фартэпіяна (1979), канцэртная фантазія для цымбалаў і фартэпіяна (1973), «Чакона» для цымбалаў (1991), дзіцячыя п’есы для дзвюх балалаек і баяна (1992), рамансы на сл.А. Блока, І. Буніна, Ж. Гіёма, Д. Шайнерта, З. Бядулі (70-я), два хоры а капэла на вершы Ф. Г. Лоркі (1979), песні на сл. М. Алтухова, Б. Бруснікава, Г. Бураўкіна, З. Глікінай, У. Карызны, А. Грачанікава, А. Куляшова, У. Някляева, М. Трафімчука, П. Харкова. Напісаў музыку да лялечных спектакляў, дакументальных фільмаў.

Жыве ў Мінску

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в Яндекс
Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика