Краязнавец шукае сляды продкаў

У Слонімскай друкарні пабачыла свет кніга Міхаіла Шуляка “Па следу продкаў”. Міхаіл жыве ў Слоніме, родам ён з вёскі Азярніца Слонімскага раёна. Гісторыю сваёй вёскі ён даследуе даўно. “Па следу продкаў” – першая даследаванне краязнаўца.

Прадмову да кнігі напісаў загадчык вучэбнай лабараторыі музейнай справы гістарычнага факультэта БДУ Віталь Сідаровіч. Ён адзначыў, што важным момантам, які адрознівае гэтую кнігу ад шэрагу падобных (на першы погляд) публікацый, з’яўляецца актыўнае выкарыстанне матэрыяльных сведчанняў – археалагічных артэфактаў, манет і г.д. Гэта дазволіла аўтару пазбегнуць шаблоннага перапісвання чужых думак. А ў некаторых частках кнігі артыкулы з’яўляюцца сапраўдным навуковым даследаваннем.

Варта падкрэсліць, што шэраг археалагічных артэфактаў у кнізе апублікаваны ўпершыню, што робіць гэтае выданне важным для археалагічнай навукі. Сапраўды, Міхаіл Шуляк шмат гадоў шукае сляды продкаў каля роднай вёскі Азярніца на Слонімшчыне. Знойдзеныя артэфакты і ляглі ў аснову краязнаўчага даследавання.

Аўтар напісаў цікавую гісторыю роднай вёскі Азярніца, апісаў знойдзеныя вакол яе артэфакты. Дарэчы, у кнізе апублікавана шмат фотаздымкаў, а таксама акты прыёмаў выяўленых археалагічных артэфактаў і іншыя дакументы. Многія археалагічныя знаходкі Міхаіл Шуляк бясплатна перадаў у вучэбную лабараторыю музейнай справы гістарычнага факультэта БДУ.

www.racyja.com

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в Яндекс
Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика