Змагаліся і перамаглі (Відэа)

Сям’я Косцiкавых з аграгарадку Дзярэчын на Зельвеншчыне два месяцы запар барыкадавалася ў хаце ад апекi, якая спрабавала забраць у iх чатырох дзяцей. Сямʼi прыпiсалi злоўжыванне спіртным, а таксама наракалi на тое, што мацi адмовіліся датэрмінова выйсцi на працу з дэкрэтнага адпачынку, паведамляе сайт БЕЛСАТ.

«Паводле адукацыі я прадавец, але некаторы час працавала ў калгасе даяркай, – кажа Алена Косцікава. – Калі малодшай дачцэ ішоў трэці год, мяне пачалі запытваць, чаму я не аддаю яе ў садок, а сама не выходжу на працу. Але я мела права яшчэ год быць у дэкрэтным, чаму я мушу выходзіць? Аднойчы мы з маёй маці вярталіся з дня народзінаў бабулі – і раптам да нас пад’ехала міліцэйская машына. Нас забралі ў пастарунак, прапанавалі дыхаць у трубку. Я адразу сказала, што выпіла кілішак віна на дні народзінаў – зразумела, прыбор пакажа алкаголь. Але ж мы цалкам адэкватныя і нічога не парушалі! Здаецца, мы паразумеліся, нас хутка адпусцілі – маўляў, прэтэнзіяў да вас няма. А потым мяне выклікалі ў выканкам на камісію».

Паводле рашэння камісіі ў Косцікавых меліся на паўгады забраць дзяцей. За імі прыехалі наступнай раніцай – а пятай гадзіне. Алена не пусціла службу апекі ў хату і той жа раніцай звярнулася па дапамогу да слонімскіх актывістаў і прафсаюза РЭП.

З іх дапамогай Косцiкавы праз суд здолелі адваяваць дзяцей. Зараз сям’ю нават знялі з уліку і яны больш не ў «сацыяльна небяспечным становішчы».

Чаму дзяржава дзейнічае такім чынам? Што рабіць сем’ям, якія трапляюць у падобныя сітуацыі? На гэтыя ды іншыя пытанні шукаюць адказ эксперты ў студыі «Людскіх справаў»: Ганна Бадзяка, якая зʼяўляецца аўтаркай выдання і бачыла абедзве сітуацыі на ўласныя вочы і Віктар Марчык, слонімскі грамадскі актывіст, які дапамагаў сямʼі Косцікавых. Матэрыял можна паглядзець ТУТ

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в Яндекс
Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика