У Слоніме аднавілі ТБМ

 

Слонімская арганізацыя Таварыства беларускай мовы была створана ў канцы 1980-х гадоў. Яе ўзначальвалі розныя людзі і шмат было зроблена добрых спраў на карысць роднай мовы. Але з цягам часу актыўнасць і дзейнасць кіраўнікоў арганізацыі спынілася, а яе сябры па розных прычынах непрыкметна адышлі ад працы ТБМ, хаця да сённяшніх дзён застаюцца прыхільнікамі роднай мовы.

Сёлета на газету ТБМ “Наша слова” ў Слоніме, у параўнанні з мінулым годам, колькасць падпісчыкаў павялічылася, хаця ва ўсіх іншых гарадах і вёсках Беларусі яна значна зменшылася.

У Слоніме сёння пражывае шмат цікавых людзей, якія актыўна прапагандуюць родную культуру, літаратуру, гісторыю і мову. Таму настаў час аднавіць Слонімскую арганізацыю ТБМ. Што і было зроблена ў суботу 27 студзеня.

У пасяджэнні прыняў удзел рэдактар газеты “Наша слова”, сябра рэспубліканскай рады ТБМ Станіслаў Суднік. Спадар Суднік пазнаёміў прысутных з дзейнасцю Лідскай арганізацыі ТБМ, адказаў на пытанні слонімцаў.

Кіраўніком Слонімскай арганізацыі ТБМ аднагалосна была абрана Святлана Бушчык, намеснікамі – Сяргей Чыгрын са Слоніма і Уладзімір Кавальчук з Жыровічаў.

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в Яндекс
Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика