Выйшла кніга Васіля Герасімчыка «Канстанцін Каліноўскі: асоба і гісторыя»

 

Кнiга прымеркаваная да 180-годдзя з дня нараджэння кіраўніка паўстання ў Беларусі і Літве.

Кніга стала вынікам 8-гадовай даследчыцкай дзейнасці і ўводзіць ва ўжытак шматлікія факты з жыцця Каліноўскага, невядомыя раней, а таксама шэраг дакументаў. Напрыклад, яшчэ адзін нумар «Мужыцкай праўды», дзе ставіцца пытанне «як называецца гэта зямля, на якой нашыя бацькі жылі, на якой мы жывемо і нашыя дзеткі жыці будуць” .

Папярэдняя біяграфія Каліноўскага была надрукавана 30 гадоў таму, у 1988 годзе, нагадвае «Народная Воля».

Кніга «Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда» была выдадзена ў гродзенскім выдавецве ЮрСаПрынт.

Пра што кніга?

На больш як двухстах старонках распавядаецца пра жыццё Каліноўскага, у тым ліку і малавядомыя факты з яго біяграфіі. Напрыклад, аказваецца, у бацькі Каліноўскага ад двух шлюбаў было 25 дзяцей (раней лічылася 22, пры гэтым менавіта Сымон Каліноўскі называў такую лічбу). Каліноўскі амаль тры гады дапамагаў бацьку па гаспадарцы ў Якушоўцы, але паехаў паступаць у Маскву пасля таго, як пасварыўся з мачахай. У Пецярбурзе быў час, калі ў Каліноўскага развілася моцная нервовая хвароба — эпілепсія, але ён вылечыўся. Па вяртанні на Радзіму пасля ўніверсітэта хацеў уладкавацца на працу да генерал-губернатара ў Вільні, але не атрымалася. Тады Кастусь захацеў стаць следчым; праўда, гэта таксама не выйшла, бо трэба быў не толькі «блат», але і хабар.

Асобная глава прысвечана газеце «Мужыцкая праўда». Даюцца звесткі пра падрыхтоўку і ход паўстання. Падрабязна асвятляецца жыццё сям’і Каліноўскіх, старэйшага брата Канстанціна — Віктара, які паўплываў на фарміраванне поглядаў будучага кіраўніка паўстання. Паказваецца працэс фарміравання яго поглядаў.

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в Яндекс
Вы можете оставить комментарий, или trackback с вашего сайта.

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика