Творчая сустрэча з Сяргея Чыгрыном

 

25 студзеня ў Слонімскай гарадской бібліятэцы №2” адбылася сустрэча вучняў 8-10 класаў з беларускім паэтам, публіцыстам, краязнаўцам і журналістам Сяргеем Чыгрыном.

Супрацоўнікі бібліятэкі Алена Лепко, Ларыса Палуносік і Аксана Беркус пазнаёмілі вучняў з жыццёвым і творчым шляхам свайго земляка. А потым госць прачытаў свае вершы пра родны горад Слонім і паведаміў пра цікавыя гістарычныя падзеі Слонімшчыны. Літаратар таксама распавёў пра сваю кнігу “Слонімскія настроі”, у якой сабраны вершы пра родны горад Слонім 40 беларускіх паэтаў і паэтаў-землякоў.

Вельмі цікава было даведацца вучням, настаўнікам і бібліятэкарам пра гістарычныя падзеі, пра знакамітых людзей Слонімшчыны, пра якія Сяргей Чыгрын напісаў у сваёй новай кнізе “Слонімскія гісторыі”.

Цёплая сустрэча закончылася пытаннямі вучняў і пажаданнямі ад Сяргея Чыгрына – чытаць, ведаць і любіць беларускую літаратуру.

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в Яндекс
Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика