У слонімскіх інтэрнатах людзі павінны жыць у годных умовах (відэа)

Прамоўца Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Міхаіл Сошка ў Слоніме ўжо некалькі месяцаў праводзіць кампанію ў абарону інтарэсаў жыхароў інтэрнатаў па вуліцы Берэсцкай. Болей за 100 грамадзян гэтых дамоў падтрымалі яго зварот да ўладаў, у якім ён патрабуе забяспечыць годныя ўмовы жыцця для жыхароў інтэрнатаў.

Міхаіл Сошка працягнуў сваю кампанію і ў статусе кандыдата ў дэпутаты райсавета. Сярод асноўных пунктаў яго праграмы — бяспека і камфорт для жыхароў сямейных інтэрнатаў і капітальны рамонт састарэлых шматпавярховых дамоў. Таксама Сошка патрабуе большай увагі мясцовых уладаў да сем’яў з дзецьмі, што жывуць у інтэрнатах. Яны ўжо неаднаразова звярталі ўвагу на неабходнасць пабудовы прыстойнай дзіцячай пляцоўкі і павелічэння парковачных месцаў у мікрараёне.


Улады вымушаны рэагаваць на дзейнасць актывіста БХД і кандыдата ў дэпутаты. Аднак яны імкнуцца толькі забяспечыць фармальныя працэдуры, а не вырашыць праблемы жыхароў. У той час як Міхаіл Сошку пазнаюць многія жыхары інтэрнатаў, з якімі кандыдат ужо неаднойчы сустракаўся на працягу апошніх месяцаў.


Міхаіл Сошка і яго давераная асоба Іван Бедка заклікаюць далучацца да кампаніі кандыдата і станавіцца назіральнікамі. Яны прапануюць людзям паставіць пад кантроль мясцовыя ўлады і размеркаванне бюджэта ў адпаведнасці з пажаданнямі выбарцаў.

bchd.info

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в Яндекс
Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика