Выйшаў лютаўскі нумар бюлетэня «Слонімскі край»

 

Выйшаў з друку лютаўскі нумар гісторыка-краязнаўчага электроннага выдання “Слонімскі край”, які выдаюць Сяргей Ёрш і Сяргей Чыгрын. Выданне па-ранейшаму вельмі цікавае новымі архіўнымі фактамі і фотаздымкамі, шмат матэрыялаў друкуецца ўпершыню.

Нумар адкрываецца фотарэпартажам “Зіма ў Слоніме, 1916-1917 гады”, якраз у той час, калі Слонімшчына знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. Краязнаўчы бюлетэнь змяшчае шэраг рэдкіх фотаздымкаў, якія чытачы ўбачаць упершыню. Пазнаёмяцца аматары мінуўшчыны і з цікавымі артыкуламі пра тое, як быў створаны народны тэатр у Слоніме, як уцякалі слонімцы з СССР зімой 1940 года за мяжу, пра слонімскі футбол у міжваенны час (1920-1930-я гады), пра сустрэчу слонімскіх літаратараў са старшынёй Саюза пісьменнікаў БССР Міхасём Лыньковым у пачатку кастрычніка 1939 года і іншыя.

Не абышлі без увагі выдаўцы “Слонімскага краю” і лёсы сваіх землякоў. Упершыню чытачы даведаюцца пра Ядзю Сарачынскую і Уладзіміра Якубсона. Публікуюцца на старонках выдання і рэцэнзіі на кнігі слонімскіх аўтараў і шмат іншых публікацый.

Гэты і папярэднія нумары “Слонімскага краю” можна прачытаць і скачаць на сайце беларускай інтэрнэт-бібліятэкі “Камунікат”.

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в Яндекс
Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика