У Слоніме ўстановяць помнік Льву Сапегу

Помнік дзяржаўнаму і вайсковаму дзеячу, канцлеру Вялікага княства Літоўскага, слонімскаму старосце будзе афіцыйна адкрыты 1 верасня 2019 года. Менавіта ў гэты дзень у Слоніме адбудзецца рэспубліканскае свята Дзень беларускага пісьменства і друку. Пра гэта слонімскім журналістам паведаміў старшыня Слонімскага райвыканкама Алег Таргонскі.

Па словах Алега Таргонскага, ужо атрымана ўзгадненне Міністэрства культуры на стварэнне і ўстаноўку помніка, а ў бліжэйшы час будзе праведзены конкурс эскізных праектаў помніка і вызначана канкрэтнае месца ў Слоніме, дзе помнік будзе пастаўлены.

Дарэчы, пры Льву Сапегу Слонім стаў культурным, прамысловым і палітычным месцам. Побач з замкам на беразе Шчары канцлер Сапега ўзвёў мураваны палац, дзе са студзеня 1597 года праходзілі генеральныя сеймікі Вялікага княства Літоўскага. У слонімскім замку знаходзілася і добрая бібліятэка, архіў, творы мастацтва. Леў Сапега ўпарадкаваў у Слоніме вуліцы, масты, дарогі, пабудаваў шмат аўстэрый. Ён адкрыў новыя кірмашы, прамысловыя мануфактуры, будаваў адміністратыўныя і гаспадарчыя будынкі.

https://www.racyja.com

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в Яндекс
Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика