Краязнаўчы каляндар

10 сакавіка 1926 года ў вёсцы Глоўсевічы нарадзіўся Васіль Супрун — паэт і краязнавец, вязень сталінскіх лагераў.

Васіль Супрун да 1937 года скончыў 4 класы польскай школы ў роднай вёсцы Глоўсевічы, а ў 1941 годзе – 6 класаў беларускай школы. У час вайны скончыў у Слоніме  беларускую сямігодку, трохмесяцовыя настаўніцкія курсы, 2-і і 3-і класы Слонімскай настаўніцкай семінарыі. 29 верасня 1943 года ў “Баранавіцкай газэце” быў надрукаваны першы верш В.Супруна “Песьня на чужыне”. Пасля выгнання немцаў са Слоніма быў мабілізаваны на работы па аднаўленні чыгункі. 20 жніўня  1944 года быў накіраваны дырэктарам Міжэвіцкай школы Слонімскага раёна. У 1945 годзе перавёўся ў Глоўсевіцкую школу. У1946 годзе скончыў Ганцавіцкае педагагічнае вучылішча.

У траўні 1946 года былыя навучэнцы Слонімкай настаўніцкай семінарыі на чале з В.Супруном стварылі беларускую падпольную патрыятычную арганізацыю “Чайка”, якая потым разраслася ў шырокі нацыянальны рух, які кіраваўся Цэнтрам беларускага вызваленчага руху (ЦБВР) і меў свае падпольныя групы ў былых Баранавіцкай, Брэсцкай, Маладзечанскай і Пінскай абласцях. 6 чэрвеня 1947 года Васіль Супрун быў арыштаваны і асуджаны на 25 год няволі і 5 гадоў пазбаўлення правоў. 16 чэрвеня 1956 года, згодна пастановы Вярхоўнага Савета СССР быў вызвалены з няволі і атрымаў дазвол вярнуцца на Радзіму. Ужо ў снежні быў у Слоніме.

Працаваць настаўнікам было забаронена. 25 год адпрацаваў на будаўніцтве. Увесь свабодны час аддаваў краязнаўству і археалагічным даследаванням. У 1963-1970-х гадах даследаваў археалагічныя помнікі ў басейнах рэк Шчары, Зяльвянкі, Ясельды, Мухаўца, Гарыні. Выявіў і апісаў каля 200 старажытных стаянак, селішчаў, гарадзішчаў, курганных і бескурганных могільнікаў у Гродзенскай і Брэсцкай абласцях. Разглядаў этнічныя пытанні і праблемы гісторыі архітэктуры сярэднявяковай Беларусі.У 1969 годзе скончыў Мінскі педагагічны інстытут, гістарычны факультэт. Але працаваць па спецыяльнасці зноў не дазволілі. Болей за тое, без аніякай матывіроўкі ўлады патрэбавалі, каб В.Супрун пакінуў Беларусь. Нейкі час пражыў у Алушце (Крым), а затым пераехаў у Брэст, дзе ў 1968-1969 гг працаваў старэйшым навуковым супрацоўнікам па помніках у Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі. І зноў у Слоніме – будаўніком…

У 1992 годзе Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў справу В.Супруна і адмовіў яму ў рэабілітацыі.

Краязнаўчыя матэрыялы В.Супруна пачалі трапляць у друк пачынаючы з 1960 года. Паэзія ж прарвала табу забаронаў толькі ў 1989 годзе публікацыяй у газеце “Літаратура і мастацтва” падборак канцлагерных вершаў з падпольнай перапіскі з Ларысай Геніюш. Потым былі две кніжкі паэзіі “Крык” (1993), “Рэха абуджаных дзён” (1994), кніга гістарычна- краязнаўчых нарысаў “За смугою часу” (1994). У 1995 годзе Васіль Супрун прыняты ў  Саюз беларускіх пісьменнікаў. Пазней выдаў: у 1998 годзе – паэтычныя зборнікі “Жыць для Беларусі” і “Незабыўныя “ксівы”; кнігі па гісторыі “Дзеі над Шчарай” (2000), “100 пытанняў і адказаў з гісторыі Слонімшчыны” (2002) і аўтабіяграфічныя “Штрыхі з успамінаў” (2003); зборнік вершаў, прысвечаны жонцы, – “Памяці Клавы” (2005).

30 красавіка 2007 года Васіль Супрун закончыў свой зямны шлях. Пахаваны на слонімскіх могілках.

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в Яндекс
Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика