Іван Бедка звярнуўся са скаргай у РАУС і пракуратуру

Кіраўнік слонімскай суполкі БХД Іван Бедка збіраўся 25 сакавіка паехаць на святкаванне 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі ў Менск. Раніцай ён выйшаў з пад’езда свайго дома і быў затрыманы капітанам і маёрам міліцыі і адвезены ў Слонімскі РАУС.

Іван Бедка расказаў, як адбывалася затрыманне.

— 25 сакавіка ў 10 гадзін мяне каля дома затрымалі работнікі Слонімскага РАУС. Маёр міліцыі Пракурат спыніў мяне і сказаў, што я затрыманы і павінен праехаць у аддзяленне міліцыі. Затым да мяне падышоў капітан міліцыі. Я спытаў у яго, на якой падставе мяне арыштоўваюць. Сказалі, што пазней растлумачаць, і папярэдзілі, што калі я буду супраціўляцца, то прыменяць сілу.

У міліцыі мяне павялі да начальніка ДАІ, хаця я са спадаром Шэўчыкам сустракаўся 17 сакавіка з нагоды складзенага на мяне пратакола, калі я ехаў на веласіпедзе па вуліцы Савецкай.

Праз паўтары гадзіны мяне перанакіравалі ў кабінет Ярашэвіча У.У. і сказалі, што са мной будзе размаўляць намеснік начальніка міліцыі Шчурскі. Але ён не прыйшоў. А ў 12 гадзін 20 хвілін мяне выправадзілі з міліцыі, так і не патлумачыўшы, за што мяне пратрымалі амаль тры гадзіны. Таму я напісаў скаргу на імя начальніка Слонімскага РАУС Трухана А.К., і ў пракуратуру Слонімскага раёна, дарадцы юстыцыі Бабарыке В.А, дзе прашу разабрацца з маім незаконным затрыманнем. Хоць я разумею, што гэтую клаўнаду з маім затрыманнем зладзілі не маёр з капітанам.

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в Яндекс
Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика