Выйшаў красавіцкі нумар бюлетэня «Слонімскі край»

 

Выйшаў у свет красавіцкі нумар гісторыка-краязнаўчага электроннага выдання “Слонімскі край”, якія выдаюць Сяргей Ёрш і Сяргей Чыгрын. Нумар пачынаецца артыкулам, у якім слонімскі краязнавец Васіль Супрун (1926-2007) распавядае пра слонімскія падзямеллі, куды ён некалі спускаўся і глядзеў. Гэтыя згадкі пры жыцці Васіля Супруна запісаў Сяргей Ёрш.

Свежы нумар таксама зацікавіць чытачоў матэрыяламі пра бібліятэку Сапегаў у слонімскім палацы, пра лёс Хведара Жыткевіча з вёскі Сялявічы, пра наведванне былога расейскага прэм’ер-міністра Пятра Сталыпіна Слоніма ў 1902 годзе, пра слонімскі гандаль у сярэдзіне 1920-х гадоў і іншыя публікацыі.

Знойдуць чытачы на старонках “Слонімскага краю” і матэрыял, дзе аўтар Міхаіл Шуляк цікава распавядае пра прывід Кляпацкага возера, пазнаёмяцца з вершамі слонімскага паэта Гальяша Леўчыка на старонках “Хрэстаматыі новай беларускай літаратуры” Ігната Дварчаніна, якая выйшла з друку ў Вільні 1927 года. Даведаюцца чытачы і пра слонімца Мацея Байрашэўскага, які хацеў запісацца на беларускія афіцэрскія курсы ў 1945 годзе.

Гэты і папярэднія нумары “Слонімскага краю” можна прачытаць і скачаць на сайце беларускай інтэрнэт-бібліятэкі “Камунікат”.

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в Яндекс
Вы можете оставить комментарий, или trackback с вашего сайта.

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика