Беларускаму мастаку Міколу Бушчыку – 70

22 траўня 1948 года — нарадзіўся беларускі жывапісец з вёскі Дзераўная Слонімскага раёна Мікола Бушчык. У 1969 годзе ён скончыў Краснадарскае мастацкае вучылішча, у 1975-м — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер Беларуская акадэмія мастацтваў). У 1980 годзе  стаў сябрам Беларускага саюза мастакоў.

Мікола Бушчык – мастак-экспрэсіяніст. Ён удзельнічаў у больш чым 200 розных мастацкіх міжнародных і рэспубліканскіх выставах Беларусі, Расеі, Францыі, Італіі, Нідэрляндаў, Польшчы, Літвы, Германіі, Латвіі і іншых краін. Ён з’яўляецца аўтарам больш чым 500 акварэльных карцін і каля 1000 карцін алеем. Мікола Бушчык плённа працуе ў жанрах тэматычнай карціны, партрэта і пейзажа. Шмат яго твораў, прысвечаных беларускай вёсцы і прыродзе. Прырода ў творах мастака – гэта эмоцыя душы, палотны – пачуцці Ўсявышняга, а вобразы – думкі Сусвету…

Жыве ў Слоніме.

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в Яндекс
Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика