Слонімцы прынялі ўдзел у марафоне годнасці ў Курапатах (Фота, відэа)

 

Прадстаўнікі Слонімскай кааліцыі дэмакратычных сіл 29 чэрвеня адстаялі вахту каля сумна вядомай рэстарацыі “Поедем, поедим” у Мінску.

Гэты рэстаранны комплекс афіцыйна адкрылі 6 чэрвеня на адлегласці 50 метраў ад мяжы масавага пахавання ахвяр сталінскіх рэпрэсій у Курапатах. Менавіта тут у 30-я гады мінулага стагоддзя, па розных падліках, было расстраляна да 250 тысяч бязвінных ахвяр.

За некалькі дзён да адкрыцця рэстарана апазіцыйныя палітыкі, грамадскія дзеячы сталі выходзіць на акцыі супраць адкрыцця. Але рэстаран ўсё роўна пачаў працаваць, а акцыі пратэсту працягваюцца да гэтага часу.

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в Яндекс
Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика