Слонімцы прынялі ўдзел у фэсце вышыванкі

 

У панядзелак, 2 ліпеня, прадстаўнікі Слонімскай кааліцыі дэмакратычных сіл прынялі ўдзел у фэсце «Пад вышываным сцягам», які прайшоў у Баранавічах.

«Вышыванка» з’яўляецца сапраўднай візітнай карткай беларусаў. Вышыты нацыянальны арнамент — гэта не проста ўпрыгожванне, гэта своеасаблівы шыфр, які праз стагоддзі перададзены нам продкамі. Кожны ўзор у арнаменце — гэта сімвал, які валодае магутнай энергетыкай і нясе пэўны пасыл. У нашы дні нацыянальны арнамент набірае ўсё большую папулярнасць.

«Вышыванка» — гэта не толькі патрыятычна, але і модна, стыльна сярод людзей усіх узростаў. Выкарыстоўваючы «вышыванку» ў паўсядзённым жыцці, мы выказваем сваю нацыянальную і грамадзянскую пазіцыю, культурную адукаванасць і духоўную свядомасць, падкрэсліваем адзінства і згуртаванасць беларускага народа.

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в Яндекс
Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика