Слонімцы паехалі ў Мінск, каб ускласці кветкі, а там — хапун

Калі ў Слоніме святкавалі афіцыйны Дзень Незалежнасці, слонімскія грамадскія актывісты паехалі ў Мінск ускласці кветкі да помніка загінуўшым падчас вайны воінам на бульвары Талбухіна і прыняць удзел у акцыі салідарнасці з незалежным прафсаюзам РЭП, супраць кіраўнікоў якога ўлады ўзбудзілі крымінальную справу.

— Мы выйшлі з метро на станцыі «Парк чалюскінцаў» і ўбачылі, як людзей хапаюць і цягнуць у аўтазакі. Тады мы перайшлі на другі бок вуліцы. Там пакрысе сталі збірацца актывісты, якія прыехалі на акцыю салідарнасці. Аднак мінскіх лідараў не было. Тэлефон кіраўніка РЭП Генадзя Фядыніча не адказваў. Мы ўжо ведалі, што затрымалі па дарозе на акцыю Міколу Статкевіча. Станавілася зразумелым, што ўлады не дадуць правесці нам гэтую акцыю. Тым часам аўтазакі пачалі пераязджаць на наш бок вуліцы. Народ пачаў разыходзіцца. Мы таксама вырашылі спускацца ў метро. Трапляць у рукі міліцыі не было ніякага сэнсу і жадання. У пераходзе па дарозе ў метро я з Міхаілам Сашко прыпыніліся даць інтэрв`ю тэлежурналістам. Яны не назваліся, але, мяркую, гэта былі журналісты з Белсата. Трое нашых тым часам спусціліся ў метро. Вельмі хутка яна патэлефанавалі і паведамілі, што супрацоўнік метрапалітэна пазваніў у міліцыю і сказаў, што ў пераходзе ў некага бяруць інтэрв`ю і што ў наш бок ужо накіроўваюцца амапаўцы. Да таго часу мы паспелі адказаць на пытанні журналістаў, хутка спусціліся ў метро і з`ехалі. Улады не далі нам у гэты Дзень Незалежнасці ні выказаць салідарнасць з сябрамі прафсаюза РЭП, ні ўскласці кветкі да помніка, — расказаў у размове з карэспандэнтам «ГС» пра паездку ў Мінск 3 ліпеня слонімскі грамадскі актывіст Віктар Марчык.

Слонімцы пакінулі Мінск і вярнуліся дамоў.

Як паведамляюць СМІ, у аўторак, 3 ліпеня, на бульвары Талбухіна ў Мінску затрымалі каля 30 чалавек, што прыйшлі на «Акцыю вызвалення і салідарнасці», якую, з падачы Мікалая Статкевіча, арганізавала Рада беларускага нацыянальнага кангрэсу і якая павінна была пачацца ў 13.00.

Фота: Радыё Свабода

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в Яндекс
Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика