Выйшаў жнівеньскі нумар “Слонімскага краю”

 

Пра радыёдыверсіі і лагер ваеннапалонных у Жыровічах, а таксама пра дзедаўшчыну ў войску ў Слоніме ў першыя гады савецкай улады чытачы даведаюцца, калі прачытаюць жнівеньскі нумар гісторыка-краязнаўчага выдання “Слонімскі край”, які выдаюць Сяргей Ёрш, Васіль Герасімчык і Сяргей Чыгрын.

Нумар таксама багаты на цікавейшыя матэрыялы, сярод якіх – прысвечаныя фотахроніцы пажарнай службы Гарадзеншчыны, Слоніму напярэдадні паўстання 1863 года, абразам з надпісамі ў храмах Слонімшчыны. Прыцягваюць увагу і публікацыі, прысвечаныя Сяргею Новіку-Пеюну, Юзэфу Шыманчыку, слонімскаму прадпрымальніку Антону Рудзінскаму, які жыў напачатку ХХ стагоддзя.

Друкуецца заканчэнне артыкула “Жыхары Слонімшчыны, забітыя партызанамі ў траўні 1942-га – чэрвені 1943 года”, а таксама працяг аўтографаў слонімскіх школьнікаў, якія захоўваюцца ў бібліятэцы Кангрэсу ЗША, і шмат іншых.

Гэты і папярэднія нумары “Слонімскага краю” можна прачытаць і скачаць на сайце беларускай інтэрнэт-бібліятэкі kamunikat.org

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в Яндекс
Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика