Выйшаў снежаньскі нумар “Слонімскага краю”

 

З друку выйшаў снежаньскі нумар электроннай гісторыка-краязнаўчай газеты “Слонімскі край”, якую выдаюць Сяргей Ёрш і Сяргей Чыгрын.

Апошні нумар 2018 года даволі разнастайны на самыя цікавыя публікацыі, звязаныя з гісторыяй Слонімшчыны і лёсам яе людзей. Адкрывае яго аглядны матэрыял пра слонімцаў у дакументах расійскіх архіваў. Друкуецца спіс слонімскіх мяшчан, фотаздымкі горада 90-гадовай даўніны, артыкул пра крымінал у 1928-м, пра выкрыццё польскай паліцыяй архіву КПЗБ у Слоніме ў 1930 годзе.

У снежаньскі нумары “Слонімскага краю” напісана пра “таямнічы аб’ект” на паштоўцы нашага горада пачатку ХХ стагоддзя. Разгадваецца загадка малюнка вуліцы з Кнігі Памяць. Змешчаны малюнак-рэканструкцыя Успенскага сабору ў Жыровічах у XVIII стагоддзі. Упершыню друкуецца некалькі дакументаў з архіву Акадэміі навук і інш.

Поўнасцю свежы нумар выдання, а таксама ранейшыя нумары, можна прачытаць ТУТ.

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в Яндекс
Вы можете оставить комментарий, или trackback с вашего сайта.

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика