Павел Севярынец сустрэўся са слонімцамі

 

У сераду, 9 студзеня, у Слоніме грамадскі актывіст, сустаршыня БХД, пісьменнік і публіцыст Павел Севярынец прэзентаваў першую частку свайго рамана «Беларусалім» — кнігу, якую ён пісаў цягам апошніх 12 гадоў.

На пачатку сустрэчы Павел Севярынец прадставіў выданні, прымеркаваныя да 100-годдзя БХД: “100 асобаў Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі”, энцыклапедыю “Люблю Беларусь”, чытанку-маляванку для дзетак “Беларуская хрысціянская азбука”, дыскі з хрысціянскімі спевамі і іншыя. Лідар БХД распавёў пра гісторыю хрысціянскай дэмакратыі на нашых землях, пра імёны і лёсы вядомых дзеячаў БХД.

Потым госць прэзентаваў слонімцам раман «Беларусалім», які ён пісаў на працягу апошніх дванаццаці гадоў, у тым ліку ў следчым ізалятары КДБ “Амерыканка”, на сутках на Акрэсціна, на хіміі ў Малым Сітне і Купліне. Зараз выйшла з друку першая частка рамана “Золак”. Наступныя дзве яшчэ чакаюць свайго часу.

Падчас сустрэчы Слонімцы маглі не толькі набыць кнігі, але і атрымаць аўтограф аўтара.

Пасля прэзентацыі адбылася размова прысвечаная грамадска-палітычнай сітуацыі ў Беларусі. У прыватнасці, размова ішла пра абарону Курапатаў і будучыя выбарчыя кампаніі.

Опубликовать в Facebook
Опубликовать в Google Buzz
Опубликовать в Google Plus
Опубликовать в LiveJournal
Опубликовать в Мой Мир
Опубликовать в Одноклассники
Опубликовать в Яндекс
Вы можете оставить комментарий, или trackback с вашего сайта.

Оставить комментарий

Яндекс.Метрика