Записи с меткой ‘Краязнаўчы каляндар

Краязнаўчы каляндар

  1 чэрвеня 1911 года ў вёсцы Чамяры нарадзіўся Якуб Міско – беларускі журналіст, празаік, публіцыст, паэт, перакладчык, крытык.

Краязнаўчы каляндар

  15 траўня — дзень нараджэння беларускага паэта Анатоля Іверса (1912-1999). Анатоль Іверс нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Чамяры. У час 1-й сусветнай вайны сям’я, як і многія аднавяскоўцы, у 1914 г. выехала ў бежанства і вярнулася ў 1918 г. У 1926 г. паступіў у Віленскую беларускую гімназію.

Краязнаўчы каляндар

  20 красавіка 1758 года ў Слонімскім павеце нарадзіўся Язафат Булгак, беларускі царкоўны дзеяч. Епіскап тураўскі (1790—1795) і берасцейскі (1798—1828), мітрапаліт кіеўскі, галіцкі і ўсяе Русі (з 1817), архіепіскап полацкі (з 1833). Доктар тэалогіі і кананічнага права (1785).

Краязнаўчы каляндар

  19 красавіка 1907 года ў Вялікай Кракотцы нарадзіўся грамадска-культурны дзеяч, выдавец і публіцыст, актывіст ТБШ, дзеяч эміграцыі ў Канадзе Акулевіч Рыгор Раманавіч.

Краязнаўчы каляндар

10 сакавіка 1926 года ў вёсцы Глоўсевічы нарадзіўся Васіль Супрун — паэт і краязнавец, вязень сталінскіх лагераў. Васіль Супрун да 1937 года скончыў 4 класы польскай школы ў роднай вёсцы Глоўсевічы, а ў 1941 годзе – 6 класаў беларускай школы. У час вайны скончыў у Слоніме  беларускую сямігодку, трохмесяцовыя настаўніцкія курсы, 2-і і 3-і класы […]

Краязнаўчы каляндар

6 студзеня 1914 года нарадзіўся беларускі пісьменнік, дысідэнт, вязень ГУЛАГу Тодар Лебяда (Пятро Шырокаў). У 1960-1962 гадах жыў у Слоніме, працаваў рэзчыкам паперы на КПЗ. Тодар Лебяда скончыў Віцебскую сямігадовую школу і чыгуначнае рамеснае вучылішча. У 1933 паступіў у МВПІ.

Краязнаўчы каляндар

5 студзеня 2012 года на 78-м годзе памёр слонімскі калекцыянер, журналіст Міхаіл Рылко. Прах Міхаіла Іванавіча пахавалі ў Кракаве ў сямейным склепе. Міхаіл Рылко нарадзіўся ў г. Ганцавічы Брэсцкай вобласці ў сям’і рамесніка. Яго бацька быў гадзіннікавым майстрам, вучнем знакамітага Лявона Бурэ ў Маскве.

Краязнаўчы каляндар

  4 студзеня 1591 года па хадайніцтву слонімскага старосты Льва Сапегі каралём Рэчы Паспалітай Жыгімонтам III Слоніму быў дараваны герб: на блакітным шчыце залаты леў стаіць на задніх лапах і трымае сярэбраную стралу з падвойным крыжам.

Краязнаўчы каляндар

1 студзеня 1959 года ў Слоніме нарадзілася беларускі археолаг, культуролаг і педагог Ніна Здановіч. З сялянскай сям’і. Скончыла ў Слоніме СШ №7 (1976). Вучылася на гістфаку БДУ (1976-81), у аспірантуры Інстытута гісторыі Акадэміі навук Беларусі (1981-84).

Краязнаўчы каляндар

  17 снежня 1849 года ў Альбярціне нарадзіўся мецэнат і калекцыянер Зыгмунт Пуслоўскі.

Яндекс.Метрика