
У вёсцы Азярніца Слонімскага раёна адбылося цікавае свята “Добры дзень, суседзі!”. У свяце прынялі ўдзел не толькі жыхары вёскі Азярніца, але і суседніх вёсак Мыслава, Клепачы, Сялявічы. Падчас свята адбываліся розныя конкурсы, гульні, спаборніцтвы, выступленні мясцовых артыстаў.