
1 траўня 1931 года ў Слоніме нарадзіўся доктар філалагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, пісьменнік і педагог Алег Антонавіч Лойка (1931–2008).
1 траўня 1931 года ў Слоніме нарадзіўся доктар філалагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай Акадэміі Навук Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, пісьменнік і педагог Алег Антонавіч Лойка (1931–2008).
27 красавіка 1947 года памёр беларускі паэт Валянцін Таўлай, пражываў з бацькамі ў вёсцы Рудаўка Слонімскага раёну . Навучаўся ў Слонімскай настаўніцкай семінарыі, з якой у 1925 годзе быў выключаны, бо адмовіўся пісацца палякам. У 1927 паступіў у 3 клас Віленскай беларускай гімназіі. У лютым 1928 выключаны з навучальнай ўстановы за ўдзел у вучнёўскім страйку.
19 красавіка 1907 года ў Вялікай Кракотцы нарадзіўся грамадска-культурны дзеяч, выдавец і публіцыст, актывіст ТБШ, дзеяч эміграцыі ў Канадзе Акулевіч Рыгор Раманавіч.
У ім — нарыс пра тое, як у 1657 годзе слонімцы перахапілі пасланца караля Швецыі і, магчыма, паўплывалі на геапалітычныя падзеі. Змешчаны спіс слонімскіх краязнаўцаў у 1928 годзе. Згадваецца пра скандальную гісторыю з «Міс Слонім» 1930 года.
10 красавіка 1931 года ў Чамярах у сялянскай сям’і нарадзіўся кандыдат філалагічных навук, паэт Іван Чыгрын. Пасля Чамяроўскай сямігодкі вучыўся ў беларускай сярэдняй школе № 1 г.Слоніма, якую скончыў у 1950 годзе. У гэтым годзе паступіў на філфак Белдзяржуніверсітэта.
Нядаўна ў Мінску выйшла з друку новая кніга літаратара і краязнаўцы са Слоніма Сяргея Чыгрына “Слонімскі драматычны тэатр. Фотаальбом”. Выданне аздоблена шматлікімі фотаздымкамі – сцэнамі са спектакляў, якія аўтар на працягу трох дзясяткаў гадоў збіраў у свой прыватны архіў.
У сакавіцкім нумары змешчана некалькі матэрыялаў пра здарэнні на Слонімшчыне ў сярэдзіне XIX стагоддзя: пра пажар у горадзе 10-11 ліпеня 1848-га, у Шундрах 15-16 красавіка 1849-га, пра напады ваўкоў на дзяцей летам 1850-га.
15 сакавіка 1921 года ў сям’і слонімскіх бежанцаў у Томску нарадзіўся доктар гістарычных навук, член-карэспандэнт Нацыянальнай Акадэміі Навук Васіль Мялешка.
У ім — пра план Слоніма 1764 года з маскоўскага архіву, пра Уладзіслава Пуслоўскага, які даў назву Альбярціну ў гонар бацькі Войцеха.
25 лютага 1909 года ў Слоніме нарадзіўся беларускі паэт Сяргей Дарожны (Сяргей Міхайлавіч Серада), які быў рэпрэсіраваны і знішчаны савецкімі ўладамі.