Архив категории ‘Краеведение

Заснавальнік музея

19 лютага 1920 года ў Арэнбургу нарадзіўся слонімскі настаўнік, краязнавец, заснавальнік і кіраўнік народнага музея СШ № 4 Аляксандр Жукоўскі. Нарадзіўся ён у беларускай сям’і, якая, як і тысячы беларусаў, была эвакуіравана ў глыб Расіі. Сям’я Жукоўскіх апынулася аж у Арэнбургу,

Краязнаўчы каляндар

14 лютага 1956 года ў Кастровічах нарадзіўся беларускі пісьменнік Уладзімір Ягоўдзік. Вучыўся ў Дзятлаўскай, Слонімскай, Зэльвенскай школах-інтэрнатах, у 1978 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Краязнаўчы каляндар

8 лютага 1914 года ў Баранавічах нарадзіўся беларускі паэт-рэвалюцыянер Валянцін Таўлай, дзяцінства якога прайшло ў Рудаўцы. Нарадзіўся 8 лютага 1914 года ў горадзе Баранавічах у сям’і чыгуначніка. Дзяцінства прайшло ў вёсцы Рудаўка на Слонімшчыне.

Выйшаў студзеньскі нумар бюлетэня «Слонімскі край»

Выйшаў другі ў 2020 годзе нумар краязнаўчага месячніка “Слонімскі край”. У ім — пра цікавыя знаходкі ў кнізе Уладзіміра Ліхадзедава “Слонім. Падарожжа ў часе”. Сярод іх ёсць, як мінімум, адзін здымак паэта і краязнаўцы Гальяша Ляўковіча. Змешчаны артыкул пра невядомы дагэтуль школьны часопіс, які выйшаў у Слоніме

Слонімскаму раёну — 80 гадоў

Слонімскі раён утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Баранавіцкай вобласці. 8 лютага 1954 года ўвайшоў у склад Гродзенскай вобласці. Размешчаны на поўдні вобласці і займае плошчу 1,5 тыс. кв. кіламетраў. Па тэрыторыі раёна працякае рака Шчара з прытокамі рэк Грыўда, Бяроза, Іса, Зальвянка.

Краязнаўчы каляндар

15 студзеня 1968 года ў Слоніме памёр заснавальнік Слонімскага раённага краязнаўчага музея, археолаг і краязнавец Язэп Стаброўскі. Пахаваны на могілках у вёсцы Орлавічы.

Краязнаўчы каляндар

5 студзеня 2012 года на 78-м годзе памёр слонімскі калекцыянер, журналіст Міхаіл Рылко. Прах Міхаіла Іванавіча пахавалі ў Кракаве ў сямейным склепе. Міхаіл Рылко нарадзіўся ў г. Ганцавічы Брэсцкай вобласці ў сям’і рамесніка.

Краязнаўчы каляндар

4 студзеня 1591 года па хадайніцтву слонімскага старосты Льва Сапегі каралём Рэчы Паспалітай Жыгімонтам III Слоніму быў дараваны герб:

Краязнаўчы каляндар

1 студзеня 1959 года ў Слоніме нарадзілася беларускі археолаг, культуролаг і педагог Ніна Здановіч. Ніна Іванаўна Здановіч у 1981 г. скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1984 — 1988 гг. працавала ў Інстытуце гісторыі Акадэміі навук Беларускай ССР.

Выйшаў снежаньскі нумар бюлетэня «Слонімскі край»

  Выйшаў снежаньскі нумар краязнаўчага месячніка “Слонімскі край” (№ 12(46), 2019). У ім — амаль тры дзясяткі фотаздымкаў, зробленых у нашым горадзе ці яго наваколлі ў 1916 годзе.

Яндекс.Метрика