Архив категории ‘Краеведение

Краязнаўчы каляндар

17 снежня 1849 года ў Альбярціне нарадзіўся мецэнат і калекцыянер Зыгмунт Пуслоўскі. Зыгмунт  Пуслоўскі паходзіў з заможнай шляхецкай сям’і, сын Уладзіслава  і  ўнук  Войцеха Пуслоўскіх. Атрымаў  у  спадчыну  ад  бацькі  вялікія маёнткі. Быў калекцыянерам мастацкіх твораў.

Краязнаўчы каляндар

10 снежня 1930 года ў вёсцы Вецявічы нарадзіўся беларускі паэт, літаратуразнавец, доктар філалагічных навук Мікола Арочка.  Нарадзіўся пісьменнік у вёсцы Вецявічы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям’і. Першапачатковую адукацыю атрымаў у Азярніцкай сярэдняй школе.

Выйшаў лістападаўскі нумар бюлетэня «Слонімскі край»

Выйшаў лістападаўскі нумар краязнаўчага месячніка “Слонімскі край”. У ім — працяг даследаванняў Святланы Брайчук, Леаніда Лаўрэша, Ніны Стужынскай, новая частка перакладаў Ігара Падгарадзецкага і ўспамінаў Левандоўскага (Жукоўскага) “Рэвалюцыйны Слонім”.

У Слоніме ўрачыста адкрылі бюст Міхала Казіміра Агінскага

У сераду 6 лістапада, у цэнтры Слоніма каля драматычнага тэатра адбылося ўрачыстае адкрыццё бюста Міхала Казіміра Агінскага. Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел дзясяткі слонімцаў і кіраўніцтва райвыканкама. Старшыня Слонімскага райвыканкама Генадзь Хоміч адкрыў мерапрыемства, адзначыўшы, што гетман Міхал Казімір Агінскі шмат зрабіў

Выйшаў чарговы нумар бюлетэня «Слонімскі край»

Выйшаў чарговы нумар гісторыка-краязнаўчага электроннага выдання “Слонімскі край”, якое штомесяц выдаюць Сяргей Ёрш і Сяргей Чыгрын. Свежы нумар парадуе чытачоў рознымі навінамі і матэрыяламі, звязанымі з гісторыяй слонімскай зямлі і лёсам яе знакамітых людзей.

Выйшаў вераснёўскі нумар бюлетэня «Слонімскі край»

Выйшаў чарговы нумар гісторыка-краязнаўчага электроннага выдання “Слонімскі край”, якое штомесяц выдаюць Сяргей Ёрш і Сяргей Чыгрын. У вераснёўскім нумары месячніка “Слонімскі край” — новыя архіўныя здымкі Слоніма, працяг нарыса пра Уладзіміра Ксяневіча-атамана Грача, другая частка ўспамінаў

Выйшаў жнівеньскі нумар бюлетэня «Слонімскі край»

Выйшаў чарговы нумар гісторыка-краязнаўчага электроннага выдання “Слонімскі край”, якое штомесяц выдаюць Сяргей Ёрш і Сяргей Чыгрын. Галоўным матэрыялам нумару з’яўляецца артыкул гісторыка Ніны Стужынскай пра зялёнадумца Уладзіміра Ксяневіча (атамана Грача). Гэта адзін са слонімцаў, які змагаўся за незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі.

Выйшла новая кніга Сяргея Чыгрына

Нядаўна ў Мінскім дзяржаўным выдавецтве “Беларусь” пабачыла свет кніга вядомага беларускага пісьменніка, празаіка, паэта і журналіста Сяргея Чыгрына “Слонімшчына. Гістарычныя нататкі”.

У Слоніме адбылося гашэнне маркі

10 ліпеня Міністэрства сувязі і інфарматызацыі выпусціла паштовую марку ў абарачэнне, прысвечаную Слоніму. У гэты дзень у памяшканні Слонімскага драматычнага тэатра адбылося гашэнне маркі і спецыяльнага канверта, на якім адлюстраваны Свята-Успенскі Жыровіцкі манастыр.

Выйшаў ліпеньскі нумар бюлетэня «Слонімскі край»

Выйшаў з друку ліпеньскі нумар гісторыка-краязнаўчага і электроннага выдання “Слонімскі край”, які багаты на новыя, раней невядомыя матэрыялы і здымкі, прысвечаныя гісторыі горада Слоніма і яе людзям.

Яндекс.Метрика