
Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл 3 ліпеня ў вёсцы Парэчча Слонімскага раёна ўшанавалі аднаго з кіраўнікоў паўстання 1930-1833 гадоў супраць Расійскай імперыі Міхала Валовіча і яго паплечнікаў.
Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл 3 ліпеня ў вёсцы Парэчча Слонімскага раёна ўшанавалі аднаго з кіраўнікоў паўстання 1930-1833 гадоў супраць Расійскай імперыі Міхала Валовіча і яго паплечнікаў.
15 траўня — дзень нараджэння беларускага паэта Анатоля Іверса (1912-1999). Анатоль Іверс нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Чамяры. У час 1-й сусветнай вайны сям’я, як і многія аднавяскоўцы, у 1914 г. выехала ў бежанства і вярнулася ў 1918 г. У 1926 г. паступіў у Віленскую беларускую гімназію. За ўдзел у рэвалюцыйна-вызваленчым руху быў выключаны з Віленскай (1928), […]
30 красавіка 2007 года закончыў свой зямны шлях даравіты паэт, археолаг, гісторык і мужны патрыёт нашай Бацькаўшчыны Васіль Рыгоравіч Супрун. Васіль Супрун аўтар кнігаў вершаў, краязнаўчых нарысаў, гісторыі Слоніма. Кіраўнік слонімскай маладзёжнай антысталінскай арганізацыі “Чайка” і Цэнтра беларускага вызваленчага руху (1946-1947гг.).
27 красавіка 1947 года памёр беларускі паэт Валянцін Таўлай, пражываў з бацькамі ў вёсцы Рудаўка Слонімскага раёну . Навучаўся ў Слонімскай настаўніцкай семінарыі, з якой у 1925 годзе быў выключаны, бо адмовіўся пісацца палякам. У 1927 паступіў у 3 клас Віленскай беларускай гімназіі. У лютым 1928 выключаны з навучальнай ўстановы за ўдзел у вучнёўскім страйку.
19 красавіка 1907 года ў Вялікай Кракотцы нарадзіўся грамадска-культурны дзеяч, выдавец і публіцыст, актывіст ТБШ, дзеяч эміграцыі ў Канадзе Акулевіч Рыгор Раманавіч.
10 красавіка 1931 года ў Чамярах у сялянскай сям’і нарадзіўся кандыдат філалагічных навук, паэт Іван Чыгрын. Пасля Чамяроўскай сямігодкі вучыўся ў беларускай сярэдняй школе № 1 г.Слоніма, якую скончыў у 1950 годзе. У гэтым годзе паступіў на філфак Белдзяржуніверсітэта.
15 сакавіка 1921 года ў сям’і слонімскіх бежанцаў у Томску нарадзіўся доктар гістарычных навук, член-карэспандэнт Нацыянальнай Акадэміі Навук Васіль Мялешка.
Памерла былая палітзняволеная, удзельніца руху за незалежнасць Беларусі Надзея Дземідовіч. Ёй было 93 гады. Надзея Дземідовіч нарадзілася на хутары Макейкі на Слонімшчыне ў 1927 годзе. Пасля вяртання бацькі з ЗША сям’я набыла хутар каля вёскі Дзявяткавічы. Бацькі выхоўвалі дзяцей па-беларуску насуперак польскай прапагандзе.
24 лютага 1927 году нарадзілася на Слонімшчыне Надзея Дземідовіч. З восенi 1941-га вучылася ў Слонiмскай беларускай гiмназіi, дзе ўступіла ў Саюз Беларускай Моладзі. У снежні 1944-га пад час масавых арыштаў сяброў СБМ у Слонiме перайшла на нелегальнае становiшча, потым пераехала да сваякоў у Казахстан, дзе ў 1949-м была арыштаваная. Засуджаная да 25 гадоў папраўча-працоўных лягераў і 5 […]
14 лютага 1956 года ў Кастровічах нарадзіўся беларускі пісьменнік Уладзімір Ягоўдзік. Вучыўся ў Дзятлаўскай, Слонімскай, Зэльвенскай школах-інтэрнатах, у 1978 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.