
14 лютага 1956 года ў Кастровічах нарадзіўся беларускі пісьменнік Уладзімір Ягоўдзік. Вучыўся ў Дзятлаўскай, Слонімскай, Зэльвенскай школах-інтэрнатах, у 1978 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
14 лютага 1956 года ў Кастровічах нарадзіўся беларускі пісьменнік Уладзімір Ягоўдзік. Вучыўся ў Дзятлаўскай, Слонімскай, Зэльвенскай школах-інтэрнатах, у 1978 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
5 студзеня 2012 года на 78-м годзе памёр слонімскі калекцыянер, журналіст Міхаіл Рылко. Прах Міхаіла Іванавіча пахавалі ў Кракаве ў сямейным склепе. Міхаіл Рылко нарадзіўся ў г. Ганцавічы Брэсцкай вобласці ў сям’і рамесніка.
1 студзеня 1959 года ў Слоніме нарадзілася беларускі археолаг, культуролаг і педагог Ніна Здановіч. Ніна Іванаўна Здановіч у 1981 г. скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1984 — 1988 гг. працавала ў Інстытуце гісторыі Акадэміі навук Беларускай ССР.
Сёлета 18 чэрвеня спаўняецца 213 гадоў з дня нараджэння беларускага нацыянальнага героя, удзельніка паўстання 1830-1831 гадоў Міхала Валовіча, які па загаду гарадзенскага губернатара генерал-маёра Мураўёва быў схоплены і павешаны 2 жніўня 1833 года ў Гародні каля Скідзельскай заставы.
Адбылося пасяджэнне актывістаў Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл. На ім было вырашана ў нядзелю 16 чэрвеня ў вёсцы Парэчча Слонімскага раёна ўшанаваць Міхала Валовіча
1 траўня сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл наведвалі могілкі на вуліцы Чырвоных партызан у Слоніме, дзе ўсклалі кветкі на магілу свайго знакамітага земляка, доктара філалагічных навук, прафесара, члена-карэспандэнта Нацыянальнай Акадэміі Навук, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Алега Лойкі (1931-2008).
20 красавіка 1758 года ў Слонімскім павеце нарадзіўся Язафат Булгак, беларускі царкоўны дзеяч. Епіскап тураўскі (1790—1795) і берасцейскі (1798—1828), мітрапаліт кіеўскі, галіцкі і ўсяе Русі (з 1817), архіепіскап полацкі (з 1833). Доктар тэалогіі і кананічнага права (1785).
19 красавіка 1907 года ў Вялікай Кракотцы нарадзіўся грамадска-культурны дзеяч, выдавец і публіцыст, актывіст ТБШ, дзеяч эміграцыі ў Канадзе Акулевіч Рыгор Раманавіч.
Кнiга прымеркаваная да 180-годдзя з дня нараджэння кіраўніка паўстання ў Беларусі і Літве. Кніга стала вынікам 8-гадовай даследчыцкай дзейнасці і ўводзіць ва ўжытак шматлікія факты з жыцця Каліноўскага, невядомыя раней, а таксама шэраг дакументаў.
У Слонімскай друкарні пабачыла свет кніга Міхаіла Шуляка “Па следу продкаў”. Міхаіл жыве ў Слоніме, родам ён з вёскі Азярніца Слонімскага раёна. Гісторыю сваёй вёскі ён даследуе даўно. “Па следу продкаў” – першая даследаванне краязнаўца.