
У чацвер, 10 сакавіка, у сярэдняй школе №4 Слоніма адбылося мерапрыемства, прысвечанае памяці беларускага паэта, краязнаўца, археолага вязня сталінскіх лагераў Васіля Супруна, якому сёлета споўнілася б 90 год з дня нараджэння.
У чацвер, 10 сакавіка, у сярэдняй школе №4 Слоніма адбылося мерапрыемства, прысвечанае памяці беларускага паэта, краязнаўца, археолага вязня сталінскіх лагераў Васіля Супруна, якому сёлета споўнілася б 90 год з дня нараджэння.
Некалькі цікавых сустрэч у пятніцу, 29 студзеня, правялі на Слонімшчыне літаратар, краязнавец і журналіст Сяргей Чыгрын і вядомы бард і журналіст Зміцер Бартосік.
1 студзеня 1959 года ў Слоніме нарадзілася беларускі археолаг, культуролаг і педагог Ніна Здановіч. Ніна Іванаўна Здановіч у 1981 г. скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1984 — 1988 гг. працавала ў Інстытуце гісторыі Акадэміі навук Беларускай ССР.
8 снежня 1937 года быў расстраляны грамадскі і культурны дзеяч, літаратуразнавец, паэт, педагог Ігнат Дварчанін. Нарадзіўся ў вёсцы Погіры Слонімскага павета, цяпер Дзятлаўскі раён.
Адразу тры прэзентацыі кнігі Сяргея Чыгрына “125 пытанняў і адказаў з гісторыі Слонімшчыны” адбыліся ў адзін дзень 2 снежня на Слонімшчыне.
У мінскім выдавецтве “Кнігазбор” выйшла з друку кніга Сяргея Чыгрына “125 пытанняў і адказаў з гісторыі Слонімшчыны”.
3 лістапада 2015 года ў Культурным цэнтры Беларусі ў Варшаве адбылося адкрыццё выставы “Колы мае” беларускага мастака, члена Саюза мастакоў Беларусі са Слонімшчыны Мікалая Бушчыка (нарадзіўся ў вёсцы Дзераўная).
2 лістапада 1870 года ў Слоніме нарадзіўся Язэп Стаброўскі — член-карэспандэнт Віленскага аддзялення Маскоўскага археалагічнага таварыства, заснавальнік Слонімскага раённага краязнаўчага музея.
26 кастрычніка 1999 года ў Слоніме памёр беларускі паэт Анатоль Іверс (Іван Дарафеевіч Міско). Анатоль Іверс нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Чамяры. У час 1-й сусветнай вайны сям’я, як і многія аднавяскоўцы, у 1914 г. выехала ў бежанства і вярнулася ў 1918 г.
20 кастрычніка 1916 года нарадзіўся слонімскі паэт Алесь Сучок (Пётр Дабрыян). Жыў і памёр у вёсцы Азярніца. Алесь Сучок з сям’і бежанцаў 1-й сусветнай вайны, якія паходзілі з Слонімскага павету. У 1922 вярнуўся на радзіму бацькоў.