Архив категории ‘Религия

У Ізраілі выйшла марка са слонімскай сінагогай

У Ізраілі выпусцілі паштовую марку і блок марак, прысвечаную халакосту – масаваму знішчэнню яўрэеў падчас Другой сусветнай вайны.

У Жыровічах Віталь Антонік атрымаў ордэн

9 студзеня ў Жыровіцкім манастыры мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі Павел павіншаваў  вядомага на Слонімшчыне протаіерэя Віталя Антоніка з яго 80-годдзем з дня нараджэння і з 40-годдзем

Прэзентацыя кніг польскага прафесара ў Слоніме

У інтэрнаце Слонімскага медыцынскага каледжа, былым кляштары бенедзіктынак, адбылася сустрэча з польскім прафесарам Марыяй Каламайскай-Саед – даследчыцай храмавай архітэктуры.

Мінскай духоўнай семінарыі ў Жыровічах 25 гадоў

Урачысты сход з нагоды 25-годдзя адраджэння Мінскай духоўнай семінарыі ў Жыровічах адбыўся ў актавай зале духоўнай установы 2 кастрычніка.

У Слоніме адбыўся хрэсны ход

У пятніцу, 5 верасня, у Слоніме адбыўся Хрэсны ход у гонар Серафіма Жыровіцкага (Рамана Шахмуця). Такім чынам штогод праваслаўныя вернікі Слонімшчыны памінаюць свайго земляка Серафіма Жыровіцкага, які быў закатаваны ў сталінскіх лагерах.

Усецарыцу ўшаноўвалі ў Сынковічах

Штогод 31 жніўня ў вёсцы Сынковічы Зэльвенскага раёна адбываецца вялікае свята іконы Усецарыцы. Вось і сёлета некалькі тысяч вернікаў прыехалі ў Сынковічы да іконы Усецарыцы.

Слонімцы адзначылі Спас (фота)

19 жніўня Слонімскі Спаса-Праабражэнскі сабор наведалі сотні праваслаўных вернікаў, дзе мясцовыя святары разам з архіепіскапам Наваградскім і Лідскім Гурыем асвяцілі яблыкі, грушы, слівы. Асвечаную садавіну слонімцы панеслі дамоў.

КРАЯЗНАЎЧЫ КАЛЯНДАР

12 жніўня 1877 года ў Сурынцы нарадзіўся рэлігійны і вайсковы дзеяч, удзельнік Слуцкага паўстання, адзін са стваральнікаў Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы на эміграцыі Тодар Данілюк. Тодар Данілюк  скончыў духоўную семінарыю пры Жыровіцкім манастыры. Працаваў настаўнікам, псаломшчыкам. Са жніўня 1914 года быў у войску.

Таінства хрышчэння на Шчары

У Дзень памяці святога роўнаапостальнага князя Ўладзіміра , які адзначаецца штогод 28 ліпеня, на Шчары ў Слоніме праваслаўныя вернікі правялі вадохрышча.

Айцец Віктар асвяціў новы крыж

У нядзелю, 6 ліпеня, каля Слонімскага Спаса-Праабражэнскага сабора адбылося асвячэнне крыжа з распяццем Ісуса Хрыста. Гэты крыж праваслаўныя вернікі паставілі там, дзе на Хрышчэнне людзі прыходзяць па святую ваду.

Яндекс.Метрика