Архив категории ‘История

У Слоніме выйшла паштоўка, прысвечаная Міхалу Валовічу

У Слоніме выйшла з друку паштоўка, прысвечаная Міхалу Валовічу (1806-1833) – філарэту, філамату, удзельніку паўстання 1830-1831 гадоў, ваеннай экспедыцыі Юзафа Заліўскага і кіраўніка паўстання на Слонімшчыне ў 1833 годзе. Паштоўку падрыхтаваў і выдаў пісьменнік, краязнавец і гісторык Сяргей Чыгрын.

Выйшаў лістападаўскі нумар месячніка «Слонімскі край»

Выйшаў лістападаўскі нумар краязнаўчага месячніка «Слонімскі край». У ім — чарговая частка нарыса пра гісторыю слонімскага футбола, на гэты раз пра 1935 год. Змешчаны спіс слонімцаў 1905 года, якія маглі выбіраць

Выйшаў чарговы нумар месячніка «Слонімскі край»

Выйшаў чарговы нумар краязнаўчага месячніка «Слонімскі край». У ім — фотаздымкі Слонімшчыны з маскоўскага музею: храм-«ратуша» і таямнічая капліца, працяг нарыса Святланы Брайчук і чарговая частка ўспамінаў Якуба Куніцы.

Выйшаў вераснёўскі нумар месячніка «Слонімскі край»

Выйшаў вераснёўскі нумар краязнаўчага месячніка “Слонімскі край”. У ім — пра 290-ую гадавіну каранацыі Жыровіцкай іконы Божай Маці, пра пад’ёмны мост у нашым горадзе ў XIX стагоддзі, пра лёс нашага земляка Іосіфа Чэрніхава, які стаў ахвярай НКУС.

Выйшаў жнівеньскі нумар месячніка «Слонімскі край»

Выйшаў жнівеньскі нумар краязнаўчага месячніка “Слонімскі край”. У ім — пра тое, калі ж насамрэч упершыню загучала з пажарнай вежы ў Слоніме мелодыя паланэза Агінскага, агляд раней сакрэтных дакументаў пра пасляваенныя падзеі на Слонімшчыне, прапанова па ўшанаванні ў нашым горадзе памяці паэта Гальяша Леўчыка.

Дзень незалежнасці

27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Яна абвясціла поўны дзяржаўны суверэнітэт БССР як вяршэнства, самастойнасць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцнасць яе законаў і незалежнасць знешніх адносінах.

Выйшаў ліпеньскі нумар месячніка «Слонімскі край»

Выйшаў ліпеньскі нумар краязнаўчага месячніка “Слонімскі край”. У ім — пра дзясяткі ювеліраў са Слоніма XVII-XIX стагоддзяў, самым вядомым з якіх быў Станіслаў Даніловіч. Святлана Брайчук змяшчае чарговую частку нарыса пра ўладальнікаў маёнтка Старыя Жыровічы.

Слонімцы ўшанавалі памяць Міхала Валовіча

Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл 3 ліпеня ў вёсцы Парэчча Слонімскага раёна ўшанавалі аднаго з кіраўнікоў паўстання 1930-1833 гадоў супраць Расійскай імперыі Міхала Валовіча і яго паплечнікаў.

Выйшаў травеньскі нумар краязнаўчага месячніка «Слонімскі край»

У ім напісана пра перанесенае святкаванне жыровіцкіх юбілеяў, пра выхад манет, кніг, пра праект пабудовы 57-метровай званіцы. Вялікі артыкул прысвечаны слонімцам, якія пасля Другой сусветнай вайны спрабавалі застацца на Захадзе. Змешчана шмат фотаздымкаў, дакументаў з нямецкага архіву.

Краязнаўчы каляндар

15 траўня — дзень нараджэння беларускага паэта Анатоля Іверса (1912-1999). Анатоль Іверс нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Чамяры. У час 1-й сусветнай вайны сям’я, як і многія аднавяскоўцы, у 1914 г. выехала ў бежанства і вярнулася ў 1918 г. У 1926 г. паступіў у Віленскую беларускую гімназію. За ўдзел у рэвалюцыйна-вызваленчым руху быў выключаны з Віленскай (1928), […]

Яндекс.Метрика