Архив за Январь, 2020

Краязнаўчы каляндар

5 студзеня 2012 года на 78-м годзе памёр слонімскі калекцыянер, журналіст Міхаіл Рылко. Прах Міхаіла Іванавіча пахавалі ў Кракаве ў сямейным склепе. Міхаіл Рылко нарадзіўся ў г. Ганцавічы Брэсцкай вобласці ў сям’і рамесніка.

Краязнаўчы каляндар

4 студзеня 1591 года па хадайніцтву слонімскага старосты Льва Сапегі каралём Рэчы Паспалітай Жыгімонтам III Слоніму быў дараваны герб:

Слонімскаму драматычнаму тэатру – 30

1 студзеня 2020 года калектыў Слонімскага драматычнага тэатра сустрэў не толькі Новы год, але і свой юбілей – 30-годдзе з дня адкрыцця. 30 гадоў таму ў Слоніме пачаў дзейнічаць прафесійны дзяржаўны тэатр, дырэктарам і рэжысёрам у адной асобе быў заслужаны дзеяч культуры Беларусі Мікалай Варвашэвіч (1934-2001).

Краязнаўчы каляндар

1 студзеня 1959 года ў Слоніме нарадзілася беларускі археолаг, культуролаг і педагог Ніна Здановіч. Ніна Іванаўна Здановіч у 1981 г. скончыла гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1984 — 1988 гг. працавала ў Інстытуце гісторыі Акадэміі навук Беларускай ССР.

Яндекс.Метрика