
У ім напісана пра перанесенае святкаванне жыровіцкіх юбілеяў, пра выхад манет, кніг, пра праект пабудовы 57-метровай званіцы. Вялікі артыкул прысвечаны слонімцам, якія пасля Другой сусветнай вайны спрабавалі застацца на Захадзе. Змешчана шмат фотаздымкаў, дакументаў з нямецкага архіву.
Святлана Брайчук прапануе першую частку свайго новага даследавання. Яно прысвечана ўладальнікам маёнтка Старыя Жыровічы. У нумары можна знайсці працяг нарыса пра гісторыю слонімскага футбола, чарговая частка прысвечана 1931 году.
У матэрыяле “Па старонках нямецкай ваеннай газеты” Ігар Падгарадзецкі піша пра невядомых слонімскіх мастака і спявачку часоў Першай сусветнай вайны. Цікавы артыкул пра карціну Рэмбранта, Агінскага, золата і апельсінавыя саджанцы для Слоніма.
Гэты нумар “Слонімскага краю” можна скачаць ТУТ. Іншыя нумары можна прачытаць і скачаць на сайце беларускай інтэрнэт-бібліятэкі “Камунікат”.