
Выйшаў чэрвеньскі нумар краязнаўчага месячніка “Слонімскі край”. У ім — нарыс пра дзейнасць НКУС у Слоніме восенню 1939-га, у якім згадваюцца планы частковага затаплення горада.
У Ізраілі знайшліся здымкі, зробленыя ў Слоніме ў 1991 годзе, а ў Расіі — альбом з фота школьнікаў у Чамярах у 1964-м. Пра жыровіцкую энцыклапедыю і іншыя кнігі пра Жыровічы, якія выйшлі вясной. Змешчаны працяг нарыса Святланы Брайчук пра ўладальнікаў маёнтка Старыя Жыровічы, перадапошняя частка ўспамінаў А. Левандоўскага “Рэвалюцыйны Слонім”.
Працяг пра слонімскі футбол у міжваенны час, пра знаходку ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, якая мае дачыненне да Слоніма.
Гэты нумар “Слонімскага краю” можна скачаць ТУТ. Іншыя нумары можна прачытаць і скачаць на сайце беларускай інтэрнэт-бібліятэкі “Камунікат”.