Незалежных прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі не ўключылі

Ніводнага прадстаўніка Слонімскага ГА БНФ “Адраджэнне” з васьмі чалавек ва ўчастковыя выбарчыя камісіі Слоніма не ўключылі. Таксама не ўключылі ніводнага прадстаўніка ад ініцыятывы «Сумленныя людзі».

Нагадаем, пасяджэнне па фарміраванні ўчастковых выбарчых камісій прайшло ў Слонімскім райвыканкаме 24 чэрвеня. Карэспандэнта «Газеты Слонімскай» на гэтае мерапрыемства ў выканкам не пусцілі, спаслаўшыся на захады супраць каранавіруса.

Як паведаміў кіраўнік слонімскай суполкі ГА БНФ «Адраджэнне» Павел Севасцьян, рашэнне райвыканкама будзе абскарджана у судзе.

 — Галасавалі персанальна па кожнай кандыдатуры і абмяркоўвалі на пасяджэнні кожнага. Амаль усім нашым сябрам ставілі ў віну ўмяшанне ў дзейнасць участковых камісій падчас назірання за выбарамі ў папярэднія выбарчыя кампаніі ды стварэнне там канфліктных сітуацый. За кандыдатуры нашых сяброў прагаласавалі ад аднаго да трох членаў прэзідыума Слонімскага райвыканкама, — пракаментаваў сітуацыю Павел Севасцьян.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика