Выйшаў ліпеньскі нумар месячніка «Слонімскі край»

Выйшаў ліпеньскі нумар краязнаўчага месячніка “Слонімскі край”. У ім — пра дзясяткі ювеліраў са Слоніма XVII-XIX стагоддзяў, самым вядомым з якіх быў Станіслаў Даніловіч.

Святлана Брайчук змяшчае чарговую частку нарыса пра ўладальнікаў маёнтка Старыя Жыровічы. У нумары напісана пра генерала з Нагуевічаў Аляксандра Гундара, пра гісторыю слонімскага футбола ў міжваенны час (чарговая частка), пра слонімскія экспанаты з маскоўскага музея, пра вуліцу Жвіркі і Вігуры.

Заканчваецца публікацыя цікавых успамінаў “Рэвалюцыйны Слонім”. А яшчэ ў нумары — пра новыя кнігі, здымкі, пра слонімскія храм і кляштар на карце, якой ужо 260 гадоў.

Гэты нумар “Слонімскага краю” можна скачаць ТУТ. Іншыя нумары можна прачытаць і скачаць на сайце беларускай інтэрнэт-бібліятэкі “Камунікат”.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика